Язэп Здановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Язэп Здановіч
Remove ads

Язэ́п Ка́рлавіч Здано́віч (20 сакавіка 1898, м. Сялец Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — ?) — савецкі музыказнаўца-фальклярыст.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Язэп Здановіч нарадзіўся 20 сакавіка [ст. ст. 8 сакавіка] 1898 ў мястэчку Сялец Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку.

У 1918—1923 у Чырвонай Арміі, служыў у вайсковых аркестрах. Скончыў Маскоўскую кансэрваторыю (1922), музычна-этнаграфічныя курсы (1926), асьпірантуру пры ГІМНе (1930). У 1930—1933 супрацоўнік гэтага інстытуту, адначасна выкладаў у Маскоўскай кансэрваторыі. У 1933—1951 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага архіву кінафотадакумэнтаў, таксама ў 1934—1941 — супрацоўнік кабінэту музыкі народаў СССР Маскоўскай кансэрваторыі.

Удзельнік шматлікіх фальклёрных экспэдыцыяў. Зьбіральнік песьняў Берасьцейшчыны. З голасу маці запісаў і апублікаваў падборку беларускіх і ўкраінскіх песьняў «Народные песни местечка Селец Пружанского уезда Полесского воеводства»[1].

Remove ads

Сачыненьні

  • Белорусские народные песни Гродненской губернии местечка Селец, в кн.: Сборник работ этнографической секции, вып. 1. Труды Гос. Ин-та Муз. Науки, М., 1926, с. 52-67;
  • Народные песни местечка Селец (Западная Белоруссия), М., 1931;
  • Песни западной Белоруссии. М. — Л., 1930;
  • Киргизский музыкальный фольклор (совм. с В. М. Кривоносовым и Н. М. Владыкиной-Бачинской). Сб., М.-Л., 1939;
  • Русские народные песни. М. — Л., 1950.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads