Язэп Корсак
(пам. 1643) ваявода амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Корсак[а 1] (каля 1570—1643) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста (з 1629) і ваявода амсьціслаўскі (з 1639)[1].
Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Сьвіламі і Беразьвеччам у Полацкім ваяводзтве.
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік беларускага[2] шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага («Катвіца зьмененая»), сын Льва Корсака і Марыяны Падпіпенты.
Ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў наступны ўдзел у выправах караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы на Маскву. У 1633 у часе вайны за Смаленск прыцягнуў за ўласны кошт жаўнераў і бараніў на чале іх Дзісенскі замак.
Фундаваў кляштары базылянаў у Беразьвеччы і кармэлітаў у Глыбокім.
Існавалі два партрэты Я. Корсака. Раньні — які захоўваўся родам Корсакаў, другі — пазьнейшы, які прэзэнтуе яго як фундатара кляштару кармэлітаў босых на тле касьцёла. Апошні да 1905 знаходзіўся ў парафіяльным касьцёле Глыбокага, а ў 1935 трапіў на продаж у Салёне Мастацтва ў Варшаве (вул. Вербная, 6).
Remove ads
Заўвагі
- Іншая форма імя: Ёсіф Корсак
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads