Полацкае ваяводзтва
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́лацкае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 18,8 тыс. км². Сталіца — места Полацак. Найбольшыя месты і мястэчкі: Асьвея, Бешанковічы, Глыбокае, Дзісна, Друя, Лепель, Ула і Ўшачы[2].
Remove ads
Гісторыя

У 1504 годзе Полацкае намесьніцтва (колішняе Полацкае княства) атрымала статус ваяводзтва[1]. У 1537 годзе на карысьць Маскоўскай дзяржавы страчаны Себеж і шэраг дробных памежных воласьцяў (г. зв. «Завалочча»). У 1563—1581 гадох войскі маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана акупавалі значную частку Полаччыны.
У 1618 годзе ў выніку вайны з Маскоўскай дзяржавай у склад ваяводзтва вярнуліся Невельская і Себеская воласьці. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Полаччыну акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Полацкага ваяводзтва ліцьвінамі (літвой): «литвин… торговый человек города Полоцка Ондрей Митев» (1609—1610 гады)[3], «…приехал <…> ис Полотцка ко Пскову <…> торговой литвин Спиридонка Кондратьев» (1623 год)[4], «…литвин торговый человек полочанин Кондрашко Яковлев сын» (1625 год)[5], «…Васька Ондреев в роспросе сказался: родом он литвин[b] Полотцкого повету» (1631 год)[8], «литвин Янька Бобровский… Полоцкого повету, шляхецкий сын»[9], «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете»[10] (абодва 1632 год), «…на литвина, на полочанина, торгового человека, на Левку Схомроченкова» (1649 год)[11], «…а взятой мужик сказал: из Полотцка литвин, Яном зовут Ярин» (1656 год)[12], «Климановский Богдан… литва, полоцкая шляхта» (1660 год)[13]. Яшчэ ў 1506 годзе ліцьвінам запісаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце выдатны асьветнік і першадрукар Францішак Скарына: лац. Fran. de Poloczko, Litphanus[14]. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Празе значыцца Basilius Kamisky Polotiensis Lituanus (1597 год), а ў мэтрыцы сэмінарыі Оламаўцу — Ambrosius Druhovina Lithvanus Polocensis (1682—1683 гады)[15].
У 1773 годзе ў зьвязку з захопам Расейскай імпэрыяй значнай часткі ваяводзтва, ягоную сталіцу перанесьлі ва Ўшачы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) пад расейскай уладай апынулася рэшта тэрыторыі Полаччыны.
Remove ads
Сымболіка
Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «Пагоня ў белым полі»[16].
Ваяводзкая харугва была белага або, паводле іншых зьвестак, ружовага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры[17].
Мескія гербы атрымалі Друя, Дзісна, Невель, Полацак, Себеж, Ула, Ушачы.
- Герб Полацкага ваяводзтва Пагоня
- 1712 г.
- каля 1720 г.
- 1794 г.
- канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Геаграфія

На поўначы межавала з Інфлянтамі і Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — зь Віцебскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — з Ашмянскім і Браслаўскім паветамі Віленскага ваяводзтва[18].
Рака Дзьвіна падзяляла ваяводзтва на дзьве роўныя часткі. Большасьць тэрыторыі на поўнач ад яе займалі слабазаселеныя дзяржаўныя і магнацкія воласьці, асноўная частка шляхецкіх маёнткаў ляжала на поўдзень ад Дзьвіны[19].
На тэрыторыі ваяводзтва знаходзіліся месты і мястэчкі: Арэхаўна, Асьвея, Бабынічы, Бачэйкаў, Бешанковічы, Валосавічы, Валынцы, Варонеч, Ветрына, Галубічы, Гарбачэва, Глыбокае, Гомель, Губін, Дзісна, Друя, Дрыса, Камень, Каханавічы, Кублічы, Лепель, Лужкі, Лявонпаль, Невель, Павульле, Пліса, Полацак, Празарокі, Пышна, Росіца, Себеж, Селішча, Сіроцін, Ула, Ушачы, Чашнікі, Юхавічы, Экімань, Язна.
Магдэбурскае права мелі Бешанковічы (4.10.1634), Дзісна (20.01.1569), Друя (3.03.1620), Невель (3.03.1623), Полацак (4.10.1498), Себеж (22.03.1623), Селішча, Сіроцін (12.01.1767), Ула (31.03.1648), Ушачы (23.06.1758).
- Полаччына на старах мапах
- Полацкае ваяводзтва, 1579 г.
- Полацкае, Віцебскае і Амсьціслаўскае ваяводзтвы, 1665 г.
- Віленскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы, 1772 г.
- Менскае, Амсьціслаўскае, Полацкае і Віцебскае ваяводзтвы, 1781 г.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва не падзялялася на паветы. У ягоны склад ўваходзілі Дзісьненскае[16], Лепельскае і Невельскае староствы (дзяржаўныя воласьці), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Ваяводзкі і павятовы соймікі праходзілі ў Полацку, з 1773 году — ва Ўшачах. Полацкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал (аднаго на «літоўскую» і аднаго на «рускую» кадэнцыю).
Remove ads
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII ст. Полацкае ваяводзтва налічвала 23 204 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 186 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 41 тыс. чал.[20]
Ураднікі
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Полацкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Паводле вялікакняскіх прывілеяў, мясцовы ваявода (як і віцебскі) прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты[18].
Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода полацкі паводле значнасьці займаў месца пасьля люблінскага і перад бельскім. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 21 ваяводу і 16 кашталянаў[16].
Ваяводзкі мундзір быў аднолькавым з смаленскім — малінавы («кармазыновы») кунтуш і цёмна-сінія («гранатовыя») жупан і адвароты[18].
Remove ads
Архітэктура
Драўляная
На Полаччыне склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
- Спаская царква, Бачэйкаў (званіца з XIX ст.)
- Мікольская царква, Бешанковічы
- Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Бешанковічы
- Царква Раства Багародзіцы, Валосавічы
- Пакроўская царква, Вярбілава
- Васкрасенскі манастыр, Дзісна
- Царква, Крывое Сяло
- Духаўская царква, Плісы (званіца з XIX ст.)
Мураваная
У XVIII ст. у мураваную архітэктуру Полаччыны прыйшла стылістыка віленскага барока.
- Помнікі мураванага сакральнага дойлідзтва
- Царква Сьвятых Пятра і Паўла, Друя
- Мітрапаліцкая царква, Струньне
- Царква Сьвятога Спаса, Полацак
- Помнікі архітэктуры віленскага барока
- Царква Сьвятой Соф’і, Полацак
- Касьцёл езуітаў, Полацак
Remove ads
Заўвагі
- Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[6] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[7]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads