Якаў Барсукоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якаў Нікандравіч Барсукоў (5 лістапада 1904, Кульшычы Прапойскага раёну — 29 верасьня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці ў гады нямецка-савецкай вайны.
Remove ads
Біяграфія
З 1932 году быў на гаспадарчай рабоце, з 1938 году інструктар, сакратар Добрускага РК КП(б)Б. У жніўні — кастрычніку 1941 году ў тыле ворага, арганізоўваў падпольную працу ў Добрускім раёне. Са студзеня 1942 году кіраўнік дывэрсійнай групы, з чэрвеня 1942 году камісар, у сакавіку — верасьні 1943 году камандзір 2-й беларускай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі ў Віцебскай вобласьці. Адначасова ў чэрвені 1942 — верасьні 1943 1-ы сакратар Мехаўскага падпольля РК КП(б)Б. З 1943 на партыйнай і гаспадарчай працы. Ягоны сын Сталій быў дэпутатам у Вярхоўным савеце БССР 12 скліканьня.
Remove ads
Літаратура
- Т. 5. Біяграфічны даведнік. Мн: Выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1982
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads