Кульшычы (Магілёўская вобласьць)
былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́льшычы[1] (таксама — Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы[1]) — былая вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавету.
Вёска была выселена пасьля Чарнобыльскай катастрофы, на момант расьсяленьня ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. Па стане на 2011 год пражываў 1 чалавек[2]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3].
Remove ads
Геаграфія
Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Прапойскага раёну. Побач зь вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Прапойскага раёну (189 мэтраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшычаў зьмешчана братэрская магіла 1943—1944 гадоў, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
У 1675 згадваецца як вёска ва ўладаньні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце ВКЛ.[5] У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6]. У 1861 была пабудавана царква Раства Багародзіцы. З 1864 маёнтак належаў Лясьнеўскім. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа[7]. У 1900 была заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытаньня[8].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 4 чалавекі
- 2011 год — 1 чалавек[2]
- 2014 год — 0 чалавек
Асобы
- Якаў Барсукоў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласьці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Ісак Сербаў (1871—1943) — беларускі этнограф, фальклярыст і археоляг.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads