Якаў Зяльдовіч

савецкі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia

Якаў Зяльдовіч
Remove ads

Я́каў Зяльдо́віч (8 сакавіка [ст. ст. 23 лютага] 1914 году, Менск — 2 сьнежня 1987 году, Масква) — савецкі фізык і фізык-хімік. Акадэмік АН СССР (1958). Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і адваката Барыса Зяльдовіча і Ганны Ківеліёвіч. Навучаўся экстэрнам на фізыка-матэматычным факультэце Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і фізыка-мэханічным факультэце Ленінградзкага політэхнічнага інстытута, у асьпірантуры Інстытута хімічнай фізыкі АН СССР у Ленінградзе (1934), кандыдат фізыка-матэматычных навук (1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1939). Адзін з стваральнікаў атамнай бомбы (29 жніўня 1949) і вадароднай бомбы (1953) у СССР.

Thumb
Помнік Зяльдовічу перад будынкам Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Найбольш вядомыя працы Якава па дэтанацыі, апісаньню працэсаў гарэньня, ядзернай фізыцы, астрафізыцы, гравітацыі. У 1939—1941 гадах Зяльдовіч і Юлі Харытон упершыню ажыцьцявілі разьлік ланцуговай рэакцыі дзяленьня ўрану. У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот». Зяльдовіч і Эдўін Эрнэст Солпітэр у 1964 годзе першымі, незалежна адзін ад аднаго, выказалі здагадку (цяпер яна стала агульнапрынятаю), што крыніцамі энэргіі квазараў служаць акрэцыйныя дыскі вакол масіўных чорных дзір.

У працах Зяльдовіча па касмалёгіі асноўнае месца займала праблема ўтварэньня буйнамасштабнай структуры Сусьвету. Навуковец дасьледаваў пачатковыя стадыі пашырэньня Сусьвету. Разам з супрацоўнікамі пабудаваў тэорыю ўзаемадзеяньня гарачай плязмы пашыраемага Сусьвету і выпраменьваньня, стварыў тэорыю росту ўзмучэньняў у «гарачым» Сусьвеце ў ходзе касмалягічнага пашырэньня, разгледзеў некаторыя пытаньні, павязаныя з узьнікненьнем галяктык у выніку гравітацыйнай няўстойлівасьці гэтых узмучэньняў, выявіў, што ўзьнікаюць утварэньні высокай шчыльнасьці, якія зьяўляюцца, верагодна, протаскопішчамі галяктык, маюць пляскатую форму.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads