Ялта

места ў Крыме From Wikipedia, the free encyclopedia

Ялта
Remove ads

Я́лта (укр. Ялта, крым. Yalta, Ялта, ад грэц. Γιάλτα) — горад-курорт ва Ўкраіне, на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвостраву. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Адрозьніваюць горад Ялта і гэтак званую «Вялікую Ялту». Вялікай Ялтай называюць Ялцінскі рэгіён Аўтаномнай Рэспублікі Крым — тэрыторыю, падначаленую Ялцінскаму горсавету. Гэтая тэрыторыя займае частку паўднёвага ўзьбярэжжа Крыму ад Фораса на захадзе да Гурзуфа на ўсходзе і ўключае два гарады (Ялту і Алупку і мноства пасёлкаў.

Хуткія факты

Згодна з найбольш распаўсюджанай вэрсіяй назва гораду паходзіць ад па-грэцку: γιαλος — «бераг», аднак маюцца гіпотэзы і пра цюрскае паходжаньне назвы.[3] Першае ўзгадваньне Ялты трапляецца ў арабскага гісторыка Аль-Ідрысіі ў 1154 годзе. Джаліту ён называе палавецкім горадам на чарнаморскім узьбярэжжы. З крымскататарскай мовы «джалыда» (ялыта) перакладаецца як «на беразе».

У Ялце ня раз бываў на лячэньні адзін са славутых дзеячаў беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Паэт пакутаваў на сухоты лёгкіх. Апошні раз ён прыехаў у Крым у 1917 годзе, дзе напісаў свае апошнія вершы. У парку санаторыя «Беларусь» у Карэізе ў 1957 годзе быў адкрыты помнік паэту.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads