Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
Remove ads

Яма́ла-Не́нецкая аўтаномная акру́га (па-расейску: Ямало-Ненецкий автономный округ, па-ненецку: Ямалы-Ненёцие автономной окрук) — адзін з суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі, аўтаномная акруга. Створана 10 сьнежня 1930 году. Разьмешчаная на поўначы Заходняй Сыбіры. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным дачыненьні складае адзін з суб’ектаў Расеі, пры гэтым адначасова ўваходзіць у склад Цюменскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — Саляхард.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...

На захадзе мяжуе зь Ненецкай аўтаномнай акругай, на паўднёвым захадзе — з Рэспублікай Комі, на поўдні — з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на ўсходзе — з Краснаярскім краем, на поўначы праходзіць узьбярэжжа Карскага мора.

У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе паводле зьвестак на 2017 год амаль 24% работнікаў зарабляюць больш за 100 тысяч расейскіх рублёў у месяц. ЯНАО займае першае месца ў рэйтынгу ўзроўню заробкаў у рэгіёнах Расеі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads