Янка Крук
беларускі фальклярыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Іва́навіч Крук (нар. 15 чэрвеня 1954, в. Згурск, Ігуменскі раён, Менская вобласьць) — беларускі фальклярыст. Кандыдат філялягічных навук (1985), рэктар Інстытуту культуры Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1975). Працаваў настаўнікам. 3 1979 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, зьяўляўся вучоным сакратаром. З 1992 у Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, загадчык катэдры. З 1998 прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў, пасьля загадчык катэдры, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. У 2011 прызначаны рэктарам Інстытуту культуры Беларусі.
Дасьледуе беларускі фальклёр, народную культуру, беларускі народны каляндар і іншае. Аўтар манаграфіяў «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Сьледам за сонцам: Беларускі народны каляндар: сьвята, абрады, паэзія» (1994), суаўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласьць» (абедзьве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і іншых. Завяршае работу над доктарскай дысэртацыяй «Лікавы код у міфапаэтычнай спадчыне Беларусі».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads