Янка Купала. Кругі раю (спэктакль)
спэктакль Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Янка Купала. Кругі раю» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Сьвятланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годзьдзя зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 году.[1]
Remove ads
Творчая задума і гісторыя стварэньня
У вырашэньні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і плястычны шэраг, жывое вакальнае выкананьне, гратэск і алегорыя. Спэктакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асобаў.[2]
Мастацкі кіраўнік тэатру Валер Анісенка, выступаючы перад грамадзкім праглядам спэктаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысэра С. Навуменка падумаць над магчымасьцю пастаноўкі спэктаклю пра Я. Купалу і прысьвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысэр.[3]
Спэктакль спрабуе расказаць гісторыю жыцьця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны сьвет з творчасьцю. У аснову спэктаклю пакладзеныя раньнія вершы, паэма «Бандароўна», газэтныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе зьвесткі ў адзінае пайшло паўтара году рэжысэрскай працы. У выніку атрымалася ня проста хроніка: ёсьць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спэктакль пэрсанажаў твораў паэта[4].
![]() |
Як у каханьні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуваньне пачуцьця, так для Купалы — час прадчуваньня зьменаў быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчасьлівым пэрыядам у жыцьці… | ![]() |
— С. Навуменка, аўтар і рэжысэр спэктаклю[5] |
Remove ads
Акторы
- Дзяніс Паршын — Паэт
- Аляксандар Марчанка, Максім Паніматчанка — Прадстаўнік улады
- Вераніка Буслаева — Жонка паэта, Бандароўна
- Дзяніс Варанцоў — Князь
- Ганна Маслоўская — Маці паэта
- Віктар Багушэвіч — Бацька паэта, Ксёндз
- Кірыл Навіцкі, Сяргей Шымко — Чырвоны камандзір, Ахоўнік
- Анастасія Баброва — Жняя
- Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Людміла Сідаркевіч, Натальля Халадовіч, Бэла Шпінер — Жаночыя істоты
- Ігар Вяпшкоўскі, Цімафей Ткачоў, Кірыл Навіцкі, Сяргей Юрэвіч, Сяргей Шымко — Вяскоўцы, Чырвонаармейцы[2]
Remove ads
Водгукі
![]() |
[…] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысэрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкае рэвалюцыі вобразна перададзеная празь велізарны чырвоны сьцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Мэтафарычна і надзвычай глыбока пераасэнсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасьля Рыскае мірнае дамовы: сымбалем краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спэктаклю відавочна не хапіла цэласнасьці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадзкае і сямейнае жыцьцё паэта, яго дзяцінства і сталасьць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спэктаклю, чытаньне вершаў і выкананьне песьняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзьліся ў розныя бакі. | ![]() |
— Дз. Марціновіч[3] |
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads