Валер Анісенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валер Данілавіч Анісенка (нарадзіўся 5 чэрвеня 1944 году ў Талачыне) — беларускі тэатральны рэжысэр, актор і пэдагог. Заслужаны дзяяч мастацтваў (1991).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Зь юнацкіх гадоў захапляўся тэатральнай дзейнасьцю, быў акторам Талачынскага народнага тэатру. У 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Працаваў акторам у драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (1965—1967) і ў Купалаўскім тэатры (1969—1977).
У 1972 годзе распачаў пэдагагічную дзейнасьць у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1996 году працуе прафэсарам катэдры тэатральнага мастацтва ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. Дзьве траціны яго выпуску 2002 году склалі значную частку трупы Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.[1]
У 1978 годзе скончыў вышэйшыя рэжысэрскія курсы пры дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру юнага гледача (1979—1980), Тэатра-студыі кінаактора (1980—1982), Беларускага радыё (1982—2000), мастацкім кіраўніком (пазьней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі (2000—2012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасьці актора.[1]
З 2012 года — дырэктар—мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа.[1]
Remove ads
Творчы шлях
Пастаноўшчык шматлікіх тэатральных спэктакляў, сярод якіх «Усё яго жыцьцё» (Тэатар-студыя кінаактора), «Машэка» (Берасьцейскі драматычны тэатар), «Гамлет» (Купалаўскі тэатар), «Чарнобыльская малітва», «Понці Пілат», «Жанчыны Бэргмана» і інш.[1]
На Беларускім радыё паставіў каля 100 спэктакляў па творах клясыкаў беларускае літаратуры: А. Адамовіча, В. Быкава, Н. Гілевіча, Ул. Караткевіча, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава, І. Шамякіна і інш.[1]
Пастаноўшчык мастацкіх тэлефільмаў «Крык чайкі» (1984), «Паляваньне на апошняга жураўля» (1986), «Прывід» (1991). Стваральнік дакумэнтальных відэастужак «Чорная быль Беларусі» (1990), «Кадзіш» (1992), «Мой Эдынбург» (1996)[1].
Remove ads
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
- Ордэн Францішка Скарыны
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990, за радыёспэктаклі па творах В. Быкава «У тумане» і «Кар'ер»)[1]
- Спэктаклі «Рычард» (1995) і «Макбэт» (1996) сталі ляўрэатамі Міжнароднага Эдынбургскага фэстывалю
- Ляўрэат спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2003)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэньне» (2005
Бібліяграфія
- Канспект па Шэкспіры (на ангельскай, гішпанскай і расейскай мовах. — Мн., Арлекін, 1997
- Нататкі пачаткоўца. — Мн., АТ Беллітфонд, 2004
- Споведзь дылетанта. — Мн., Чатыры чвэрці, 2011
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads