Бандароўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бандаро́ўна» — паэма Янкі Купалы, завершаная 24 чэрвеня 1913 году. Першая з паэмаў, напісаных Янкам Купалам улетку 1913 году ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 19 ліпеня 1913 году. Чарнавы аўтограф паэмы з закрэсьленым аўтарскім прысьвячэньнем: «Паўліне Мядзёлцы» захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы.[1]
Remove ads
Вытокі
У аснове сюжэту паэмы — тры варыянты народнае песьні пра Бандароўну, запісаныя на Гарадзеншчыне, Ашмяншчыне і Случчыне.[2] Моцны матывамі гераізацыі, гарадзенскі варыянт твора ўяўляе сабой гістарычную песьню аб пагібелі сумленнай прыгажуні Бандароўны. У ашмянскім і слуцкім варыянтах расповяд пра Бандароўну — гэта сямейна-побытавая песьня маралізатарскага зьместу.[1]
Асноўныя сюжэтныя зьвеньні паэмы ўзятыя з гарадзенскага варыянту, вядомага яшчэ па запісах Я.Чачота.[3] Гарадзенскі варыянт абумовіў і рытміка-інтанацыйную аснову паэмы, якая стала адным з клясычных узораў засваеньня Купалам фальклёрнае спадчыны, ідэйна-мастацкага яе асэнсаваньня і пераўтварэньня ў новую ідэйна-эстэтычную каштоўнасьць. Акцэнты асуджэньня Бандароўны як нявернай палюбоўніцы пана ўзятыя з ашмянскага і слуцкага варыянтаў, як і шэраг сюжэтных элемэнтаў і матываў, асабліва выкарыстаных для характарыстыкі вобразу пана Патоцкага.[1]
Remove ads
Апісаньне
«Дужы ты з сваім багацьцем, |
Я. Купала
З паэмы «Бандароўна» |
Па сваёй форме паэма — гераічнае паданьне, песьня-сага. На аснове сюжэтных вузлоў, вобразаў і матываў усіх трох варыянтаў народнае песьні Я.Купала заглыбіў пачатковы сюжэт фальклёрнае першакрыніцы сацыяльна, псыхаэмацыянальна, нязьмерна ўзмацніў яго экспрэсію. Паэма ўяўляе сабой нацыянальны эпас героікі з апафеозам гераічнай сьмерці і справядлівай помсьце, з узьвялічэньнем і паэтызацыяй цнатлівасьці і гордае непакорнасьці, з услаўленьнем народу-бунтара. У аснову паэмы аўтар паклаў не канфлікт паміж героямі, як у народных песьнях пра Бандароўну, а канфлікт паміж народам і прыгнятальнікам, паміж тыранам і свабодай.[1]
Аўтар захаваў народна-песенны прыём зацікаўленага, але староньняга апяваньня падзей і лёсу. Пры гэтым Я.Купала не ўхіляўся ад увядзеньня ў плынь аб’ектывізаванага апяваньня элемэнтаў суб’ектыўнага суперажываньня з гераіняй. Эмацыянальная сіла паэмы ў багацьці паэтычных фарбаў. Яна ўвабрала ў сябе як традыцыйна-народную фальклёрную вобразнасьць, так і арыгінальную, характэрную Купалу рамантыку. Аўтар выкарыстаў у паэме традыцыйна-народныя выслоўі, устойлівыя словазлучэньні, паэтычныя формулы, характэрныя народнай казцы або гутаркавай мове. Шырока ўведзены ў паэму прыём паралелізму.[1]
Remove ads
Водгукі
![]() |
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю… паэмаў («За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. | ![]() |
—Андрэй Вазьнясенскі[4] |
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
На расейскую мову паэму пераклалі А. Пракоф’еў і С. Родаў, на ўкраінскую — А. Малышка, Т. Масэнка. Ілюстравалі паэму Ф. Бараноўскі, М. Басалыга, М. Бельскі, Ю. Герасіменка, А. Кашкурэвіч, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў твору Г. Гарэлава напісала сымфанічную паэму.[1] Вобразы паэмы ляглі ў аснову спэктаклю «Янка Купала. Кругі раю» Рэспубліканскага тэатру беларускае драматургіі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads