Янка Пачопка

беларускі рэдактар, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Янка Пачопка, сапраўднае імя Іван Пачопка (26 кастрычніка 1890, в. Летнікі, Дзісенскі павет, Віленская губэрня Расейскай імпэрыі — 26 траўня 1977, в. Малінаўка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць, БССР; Псэўданімы і крыптанімы: І.Р.; Башкір; Ів. П-ка; Праваслаўны; Шкірба; Я. П.; Янка Башкір; Я. Шкір-ба) — беларускі сьвецкі праваслаўны і культурны дзяяч, удзельнік хрысьціянскага руху пачатку XX ст., рэдактар і выдавец, пісьменьнік, перакладнік, фальклярыст, аграном[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка Пятра Пачопкі. Скончыў Варанецкую сельскагаспадарчую школу (1914), затым 3-х месячныя курсы па жывёлагадоўлі і малочнай гаспадарцы пры Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Служыў чыноўнікам Дэпартамэнту земляробства Віленскай губэрні. У 1920-я гады выдаў у Вільні шэраг кнігаў сельскагаспадарчай тэматыкі. У 1925 года рэдагаваў і выдаваў у Варшаве рэлігійны двухтыднёвік «Праваслаўны Беларус», з чэрвеня 1925 году — штомесячнік-дадатак, дзе публікаваліся царкоўныя казаньні на беларускай мове. У 1930-я гады жыў на ўласнай гаспадарцы. У 1939—1958 гадах працаваў аграномам[2].

Быў блізкім сябрам Язэпа Драздовіча. Мастак стварыў некалькі партрэтаў Я. Пачопкі, а таксама рыхтаваў ілюстрацыі да яго кнігаў, у тым ліку у 1923 годзе ўсе ілюстрацыі да кнігі «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вульлях». Многія работы і некаторыя асабістыя рэчы Я. Драздовіча доўгі час захоўваліся ў сям’і Я. Пачопкі. Таксама сябраваў з Міхасём Машарам, зь якім ўсе трое ўтваралі своеасаблівае творчае трыё. Часта сустракаліся ў хаце Янкі Пачопкі ў 1930-ых г.г., у Летніках. Ладзілі там паэтычныя вечары і культурныя мерапрыемствы[3].

Меў траіх дзяцей — сына і дзвюх дачок. Дзядзька сяброўкі Саюза беларускіх патрыётаў Людмілы Краснадубскай[4].

Пахаваны ў в. Малінаўка Глыбоцкага раёну[3].

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў перакладам з расейскай у «Нашай Нівай» у 1912 годзе. Першы верш Я. Пачопкі «Дудар» апублікаваны ў «Нашай ніве» ў 1913 годзе[5].

Першае апавяданьне «Злы лёс» выйшла ў газэце «Савецкая Беларусь» у 1921 годзе. Між іншым аўтар камэдыі «Гурток» (1926). У міжваеннае дваццацігодзьдзе шырока друкаваўся на старонках заходнебеларускіх дзіцячых часопісаў («Заранка», «Praleski»). Супрацоўнічаў з заходнебеларускімі пэрыядычнымі выданьнямі («Маланка», «Калосьсе», «Сялянская Ніва», «Chryścijanskaja Dumka»)[6].

Зьбіраў народныя казкі і паданьні, на аснове якіх напісаў кнігу «Народныя казкі і апавяданьні Дзісьненшчыны», але з яе ў 1927 годзе была надрукавана толькі адна казка «Дурнішча: Народная казка з Дзісьненшчыны»[3].

У 1920-я гады ў Вільні выйшлі кнігі Я. Пачопкі на сельскагаспадарчую тэматыку «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць» (1923), «Пчолы і як вадзіць іх у рамавых вульлях» (1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928)[7].

Рукапісны сшытак вершаў Я. Пачопкі захоўваўся ў яго старэйшай дачкі, Ліны Іванаўны Павульскай, якая перадала яго на сталае захаваньне Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads