Маланка (часопіс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мала́нка — заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс. Выдаваўся ў Вільні на беларускай мове з 15 студзеня 1926 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамадой (БСРГ), у 1927—1928 гг. яе пасьлядоўнікамі. Рэдактарамі ў розны час былі Янка Маразовіч (псэўданім Янка Маланка), Іван Касяк, М. Луцэвіч. Агулам выйшла 43 нумары.
Remove ads
Выступаў у абарону інтарэсаў народу Заходняе Беларусі, садзейнічаў фармаваньню яго нацыянальнай і палітычнай сьвядомасьці, асуджаў палітыку сацыяльнага й нацыянальнага прыгнёту польскімі ўладамі. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданьні, фэльетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы. Зьмясьціў творы Міхася Касьцевіча (Васілька), Маразовіча, Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага (У.Ініцкага), Гальяша Леўчыка, Макара Касьцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Карыкатуры й гумарыстычныя малюнкі Язэпа Горыда, Драздовіча, Маразовіча, В.Сідаровіча, М.Васілеўскага вызначаліся прафэсіяналізмам, вастрынёй і надзённасьцю, палітычным падтэкстам. Асобныя нумары Маланкі канфіскаваныя, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзьве 1928).[1][2] Выданьне спыненае праз рэпрэсіі польскіх уладаў (апошні нумар — 26 сьнежня 1928).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads