Янушкевіч (выдавецтва)
беларускае выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выдавецтва «Янушкевіч» — беларускае выдавецтва. Заснавана ў сакавіку 2014 году гісторыкам Андрэем Янушкевічам і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спэцыялізуецца на выданьні беларускай, замежнай і гістарычнай літаратуры, займаецца падрыхтоўкай і выданьнем разнастайнай кніжнай прадукцыі.
Remove ads
Гісторыя

Выдавецтва зарэгістраванае Міністэрствам інфармацыі Беларусі ў сакавіку 2014 году.
Першай кнігай, якая выйшла ў выдавецтве, была «Бітва пад Воршай 1514 года» польскага гісторыка Пятра Друджа. Пасьля яе выйшла кніга Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь. Забытая вайна»[1].
У сьнежні 2016 году адкрыўся сайт інтэрнэт-кнігарні, які таксама ёсьць візытнай старонкай выдавецтва[2].
Remove ads
Місія
Набліжаць гісторыю і літаратуру да людзей. Разьвіваць у Беларусі жанр non fiction, вельмі папулярны ва ўсім сьвеце. Кнігі выдавецтва па гісторыі напісаны сапраўднымі навукоўцамі, якія адказваюць за свае словы працяглым вывучэньнем крыніц у архівах і бібліятэках[3].
Узнагароды
- 2020 год — Дыплём за найлепшыя продажы кнігі «Гары Потэр і філазофскі камень» у сетцы кнігарняў «Белкніга». На беларускую мову пераклад твора зрабіла Алена Пятровіч. У рэйтынгу ТОП-10 самых папулярных і найбольш прадаваных кніг ў сетцы «Белкніга» ў 2019-м годзе беларускі пераклад «Гары Потэр і філазофскі камень» заняў другое месца[4]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads