Януш Сьвярчоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Януш Сьвярчоўскі гербы Трубы († 1530) — шляхціц, надворны гетман у маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гг. (кіраваў некалькімі тысячамі жаўнераў)[1]. Кашталян вісьліцкі, староста церабаўлянскі і люблінскі, дыпляматычны прадстаўнік Рэчы Паспалітай у Асманскай Імпэрыі ў 1511[2], езьдзіў з пасольствам да Султана Баязіда II ў траўні 1511 року[3].
У 1512 г. удзельнічаў у маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў у якасьці падначаленага гетмана Канстанціна Астроскага. 8 верасьня 1514 г. удзельнічаў у бітве пад Воршай, дзе камандаваў кароннымі войскамі ў 5000 наймітаў, 3000 жаўнераў надворных і 3000 наёмнай пяхоты, а таксама вялікай колькасьцю гарматаў[4]. 13 верасьня 1520 г. зьмяніў гетмана Мікалая Фірлея ў Прусіі[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads