Яніс Фэтфацыдыс
грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́ніс Фэтфацы́дыс (па-грэцку: Ιωάννης Φετφατζίδης; нар. 21 сьнежня 1990 году, Драма, Грэцыя) — колішні грэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Ране быў гульцом нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Фэтфацыдыс дэбютаваў за пірэйскі «Алімпіякос» у грэцкім чэмпіянаце ў сэзоне 2009—2010 гадоў 31 кастрычніка 2009 году ў матчы супраць каманды «Атромітас», які скончыўся перамогай пірэйцаў. 4 лістапада таго ж году Яніс згуляў за «Алімпіякос» і ў Лізе чэмпіёнаў супраць каманды «Стандард» (Льеж), замяніўшы на 39-й хвіліне гульні Лючана Галецьці.
У пачатку верасьня 2010 году Яніс падоўжыў свой кантракт з клюбам да 2015 году з павышэньнем заробнай платы й коштам выкупу кантракту ў 12,5 млн эўра[4].
Міжнародная
За нацыянальную зборную Грэцыі дэбютаваў у матчы адборачнага раўнду да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Латвіі 8 кастрычніка 2010 году, зьмяніўшы на 82-й хвіліне Сатырыса Нініса.
Remove ads
Дасягненьні
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2012, 2013
«Аль-Аглі»:
- Чэмпіён Саудаўскай Арабіі: 2016
- Уладальнік Кубка караля Саудаўскай Арабіі: 2016
- Уладальнік Супэркубка Саудаўскай Арабіі: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads