Ян Арлазораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Маёравіч Арлазораў (26 жніўня 1947, Масква, СССР — 7 сакавіка 2009, Бэрлін, Нямеччына) — расейскі тэатральны і эстрадны актор. Заслужаны артыст Расеі, ляўрэат Усерасейскага конкурсу артыстаў эстрады.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозьвішча маці). Скончыў Шчукінскую тэатральную вучэльню, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавету, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.

Сьмерць

7 сакавіка 2009 году ў Бэрліне Арлазораў сканаў пасьля цяжкай і працяглай хваробы (рак, паводле некаторых зьвестак — пухліна страўніка[1]). У сувязі зь цяжкай стратай папулярнага артыста расейскай эстрады, свае спачуваньні родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімер Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сьцепаненка, Яфім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Разьвітаньне з артыстам адбылося 11 сакавіка 2009 году ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.

Remove ads

Вядомыя вобразы

  • Касірка вакзалу (знакамітая фраза «Госпидя!»)
  • Чалавек з народу (знакаміты зварот «Эй, мужик!»)

Фільмаграфія

  • 1972 — Хроніка ночы
  • 1980 — Піф-паф, ой-ой-ой
  • 1988 — Цытата (тэлеспэктакль)
  • 1996 — Карнавальная ноч — 2
  • 2006 — Вясёлыя суседзі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads