Ян Колар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Колар (па-славацку: Ján Kollár; 29 ліпеня 1793, Мошаўцэ — 24 студзеня 1852, Вена) — славацкі палітык, паэт, этнограф, філёзаф і лютэранскі сьвятар.
Навучаўся ў гімназіі ў Крэмінцы, Банскай Быстрыцы. У 1812—1815 у лютэранскім ліцэі ў Браціславе. У 1817—1819 вывучае тэалёгію ў Енскім унівэрсытэце. У 1819—1849 быў сьвятаром у Пэшці, падчас рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Вугоршчыне служыў сакратаром пры двары аўстрыйскага імпэратара. У 1849 годзе, у якасьці падзякі славакам, якія бралі ўдзел у рэвалюцыі на баку аўстрыйцаў, прызначаны прафэсарам Відзенскага ўнівэрсытэту. Колар быў адным з ідэолягаў славацкага нацыянальнага адраджэньня, які, аднак, прытрымліваўся поглядаў неабходнасьці выкарыстаньня славакамі чэскай мовы, што пазьней выклікала канфлікт зь Людавітам Штурам, які прапагандаваў славацкую мову.
Астатнія гады жыцьця, пачынаючы з 1849 г., Колар правёў у Вене, дзе ўзначальваў ва ўнівэрсытэце катэдру славянскай археалёгіі. Памёр Колар 24 студзеня 1852 у Вене.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads