Ян I Ольбрахт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян I Ольбрахт
Remove ads

Ян I О́льбрахт (па-польску: Jan I Olbracht (Albrecht) 27 сьнежня 1459 у Кракаве — 17 чэрвеня 1501 у Торуні) — кароль польскі (1492—1501).

Хуткія факты Кароль Польшы, Папярэднік ...

Ян Ольбрахт быў трэцім сынам і чацьвёртым сярод дзяцей караля Казімера Ягелончыка і ягонай жонкі Альжбеты Габсбург. Верагодна, маці дала яму другое імя — у гонар свайго бацькі, караля Нямеччыны, Чэхіі ды Вугоршчыны Альбрэхта II Габсбурга.

Ад 1467 яго з астатнімі братамі выхоўваў Ян Длугаш. На малога Яна Ольбрахта таксама паўплываў італьянскі гуманіст Філіп Калімах, які гасьцяваў у сталіцы. Праявіў талент да навукі. Дасканала вывучыў польскую мову ды латынь. Прыязна ставіўся да дасягненьняў Сярэднявечча і раньняга Рэнэсансу. Ад 1486 да 1490 быў княскім намесьнікам на Русі. Вызначыўся пры перамозе над татарамі 8 верасьня 1487 году пад Капыстырынам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads