Ян XVII (папа рымскі)

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян XVII (папа рымскі)
Remove ads

Ян XVII (па-лацінску: Ioannes PP. XVII), сьвецкае імя Джава́ньні Сы́ка (па-італьянску: Giovanni Sicco; Рапаньняна — 6 лістапада 1003, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі. Быў намінальным кіраўніком Папскае дзяржавы, займаючы апостальскі пасад толькі каля 7 месяцаў у 1003 годзе. Ян быў адным тых папаў, якога па-сутнасьці абраў і прасунуў на пасаду рымскі шляхціч Ян Крэсцэнцыюс. Да ўступленьня ў сьвятарства быў ажанаты і меў трох дзяцей, якія таксама былі сьвятарамі. Што тычыцца ягонай дзейнасьці на пасадзе пантыфіка, да нас амаль не дайшлі аніякія зьвесткі. Памёр 6 лістапада 1003 году і быў пахаваны ў Лятэранскай базыліцы паміж двума дзьвярыма галоўнага фасаду. Наступнік Яна XVII, Ян XVIII, таксама быў абраны Крэсцэнцыюсам, які знаходзіўся ў апазыцыі да імпэратара Атона III[2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads