Яраслаў Раманчук
беларускі эканаміст, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нар. 1966; гарадзкі пасёлак Сапоцкін, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст.
Быў кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах 2010 году[1][2][3].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, катэдру эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйным грамадзтве. Параўнальны аналіз». Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 — кастрычнік 1997).
Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.
Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — травень 2002). Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтра Мізэса», аналітычнага цэнтру «Стратэгія» (зь лютага 2002).
Remove ads
Эканамічная і палітычная дзейнасьць
Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасьцяў» (па-ангельску: International Society For Individual Liberty), ляўрэат штогадовай узнагароды Вольнасьці ISIL 2003 году, Ляўрэат прэміяў Atlas Economic Research Foundation (2006—2007), ляўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом».
Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Экспэрт па праблемах сыстэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацыяў. Экспэрт па праблемах эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краінаў на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЭЗ, а таксама партнэрства Беларусі і Расеі.
З красавіка 2000 году да 21 верасьня 2011 году — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі разьвіцьця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сыстэмы, канцэпцыі пэнсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сыстэмы аховы здароўя.
Сябра Саюза палякаў на Беларусі[4]. Вядучы перадачы «Ярослав-style» на інтэрнэт-радыё «Liberty News»
Remove ads
Важныя публікацыі
- «Выбор экономического будущего» (1999)
- «Беларусь — типичный пример неоплановой экономики» (2004)
- «Беларусь: дорога в будущее. Книга для парламента» (ліпень 2005)
- «Бизнес Беларуси. В круге первом» (2006)
- «Либерализм. Идеология счастливого человека» (2007)
- «Экономическая конституция Республики Беларусь» (2007)
- «В поисках экономического чуда» (2008)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads