Яундэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яундэ
Remove ads

Яу́ндэ (па-француску: Yaoundé) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Камэруну. Колькасьць жыхароў складае 1,4 млн чалавек. Адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Цэнтральная-Паўднёвая. Горад разьмешчаны на ўзвышшах, у паўднёва-заходняй частцы краіны, на вышыні 730 м над узроўнем мора.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1888 годзе нямецкімі гандлярамі слановай косьцю. Падчас Першай сусьветнай вайны горад быў акупаваны бэльгійскімі войскамі. У 1922 годзе Яўндэ стаў сталіцай тэрыторыі падмандатнай Лізе Нацыяў, з францускай адміністрацыяй.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці Камэрунам Яўндэ стаў сталіцай краіны.

У наш час Яўндэ — гэта гандлёвы, прамысловы і кульнурны цэнтар, транспартны вузел Камэруну. Мае міжнародны аэрапорт, чыгунку, якая злучае горад з Нгаўндэрэ і Дуалай.

У горадзе знаходзяцца ўсе дзяржаўныя ўстановы Камэруну, замежныя пасольствы.

Remove ads

Клімат

Яўндэ знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на Камэрунскім пласкагор’і. Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае +23°С, у ліпені +21°С. Сярэнегадавая колькасьць ападкаў — 1600 мм.

Вонкавыя спасылкі

Яундэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads