Яўген Белаенка
беларускі траўматоляг-вынаходнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўге́н Дзьмі́трыевіч Белае́нка (1947, Мурманск, цяпер Расея — 2006, Менск, Беларусь) — беларускі траўматоляг-вынаходнік.
Доктар мэдычных навук (1992) і прафэсар (2001). Заслужаны лекар Беларусі (1998) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Стваральнік лекаў супраць разбурэньня храсткоў і для павелічэньня іх аднаўленчай здольнасьці пры хваробе. Выдатнік аховы здароўя Беларусі[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1973 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1975 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут траўматалёгіі і артапэдыі, кіраўніком якога стаў у 1993 годзе. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. Напісаў навуковыя працы пра дыягностыку і хірургічнае лячэньне хваробаў суставаў. Дасьледаваў церце і знос сустаўных храсткоў. Стварыў лекі супраць разбурэньня храсткоў і для павелічэньня іх аднаўленчай здольнасьці пры хваробе[2]. У 1998 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага лекара Беларусі. У 2000 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі. У 2001-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 2002 годзе стаў акадэмікам-сакратаром Аддзяленьня мэдычных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ). У 2003-м быў абраны акадэмікам НАНБ[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Напісаў звыш 200 навуковых працаў, у тым ліку 2 манаграфіі. Зрабіў 21 вынаходку. Распрацаваў шэраг спосабаў дыягностыкі і артраскапічнай мікрахірургіі, эндапратэзаваньня суставаў і остэасынтэзу, а таксама рэкастрыктыўных апэрацыяў пры рэўмаартапэдычных хваробах, пераломах і спартовых траўмах суставаў. Адкрыў уласьцівасьць сінавіяльнага асяродзьдзя забясьпечваць супрацьфрыкцыйнасьць храсткоў у суставах у сувязі з вадкакрышталічным станам сінавіяльнай вадкасьці і прысутнасьцю ў ёй мэзагенных злучэньняў халестэрыну. Распрацаваў лекі сінавіяльнай вадкасьці і спосабы атрыманьня вадкакрышталічнага біярэчыва для іх вырабу, трыбамэтрычнае абсталяваньне і спосабы дасьледаваньня змазачных асяродзьдзяў, а таксама супрацьфрыкцыйныя палімэрныя матэрыялы для мэдыцыны. У 1997 годзе выдаў кнігу «Біятрыбалёгія сінавіяльных суставаў» сумесна зь Сяргеем Ермаковым і Барысам Купчынавым. У 2002 годзе ў суаўтарстве выпусьціў кнігу «Вадкія крышталі ў тэхніцы і мэдыцыне»[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads