Яўген Валошын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Юр’евіч Валошын (1986, Менск) — беларускі музыка і журналіст.
Нарадзіўся ў Менску ў 1986 годзе. Навучаўся ў беларускамоўнай школе №84. У 2004 годзе скончыў Ліцэй БДУ. У 2009 — Інстытут журналістыкі БДУ. Пасьля працаваў у «Эўрапейскім радыё для Беларусі» ды газэце «Камсамольская праўда». У 2010-2011 гадох узначальваў аддзел журналісцкіх расьсьледаваньняў у газэце «Зьвязда». Узнагароджваўся за лепшыя журналісцкія расьсьледаваньні на конкурсе «Вольнае слова» за 2009[1] і 2010[2] гады. Пасьля выданьня 3 кастрычніка 2009 г. яго першага ўганараванага артыкула «У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі»[3] ў краіне забаранілі продаж спайсу[4]. Другую ўзнагароду прысудзілі за адразу 2 артыкулы «Як мы куплялі машыну ў Нямеччыне»[5][6] і «Бітва за роднае слова»[7][8][9].
Займаецца тайскім боксам у клюбе «Чынук»[10] ды стаўся прызэрам студэнцкага першынства Беларусі 2009 году[11]. З 2008 году грае, сьпявае ды піша музыку ў гурце Jab Club (з 2009-га[12] — HandMade).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads