Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Remove ads

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Ліцэй БДУ) — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, ляўрэат прэміі Ўраду Рэспублікі Беларусь за дасягненьні ў галіне якасьці ў 2004 годзе. Забясьпечвае профільнае навучаньне ў 10—11 клясах, падрыхтоўвае да паступленьня ў ВНУ.

Хуткія факты Дэвіз, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны згодна з пастановай Савету міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 году «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Менскай сярэдняй спэцыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году ў СШ № 189. У 1991 годзе Менскай сярэдняй спэцыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загаду міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 году школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэю. У 1996 годзе ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падразьдзяленьне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 году на рашэньне Менгарвыканкаму была зарэгістраваная вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ульяны Коньнік». Ліцэю быў вылучаны новы будынак на Ўльянаўскай, 8, дзе з 1 верасьня 2001 году пачаліся заняткі.

Remove ads

Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах

Больш інфармацыі Прадмет, Беларуская мова ...
Remove ads

Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах

Больш інфармацыі Прадмет, Матэматыка ...

Пазанавучальная дзейнасьць

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізычнаму выхаваньню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартовыя мерапрыемствы. Апроч таго пры ліцэі дзейнічае клюб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаныя каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх посьпехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах юных фізыкаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэю ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глёрыя». Выдаюцца газэты «Новая лига» (найлепшае школьнае выданьне ў 2004 годзе), «Рукі», «View». Ліцэй БДУ мае шматлікія ўласныя традыцыі, адной з галоўных зьяўляецца так званая «Рака».

Remove ads

Дырэктары Ліцэю БДУ

  • Аляксандар Іванавіч Жук (1989—1992)
  • Генадзь Уладзімеравіч Пальчык (1992—2004)
  • Тацяна Аляксандраўна Калевіч (2005—2010)
  • Вадзім Эдвардавіч Матуліс (2010—2014)
  • Макар Аляксандравіч Шніп (2014—2019)
  • Ігар Мікалаевіч Варакса (2019—2021)
  • Ганна Сяргееўна Чубарава (2021—2023)
  • Мамчыц Таццяна Паўлаўна (ад 2023)

Вядомыя выпускнікі

Гімн

З 2002 году Ліцэй мае свой гімн, напісаны адным з выпускнікоў[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads