Яўген Голант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расейскі пэдагог, прафэсар (1938).
У 1911 скончыў гісторыка-філялягічны і юрыдычны факультэты Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 1918-1928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасьці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.
З 1921 на навукова-пэдагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнае адукацыі (1921—1930), Інстытуце навуковае пэдагогікі (1925—1938), ЛДПІ ім. А. І. Герцана (1928—1971).
Стварыў чытанкі і кнігі для чытаньня дарослых, у якіх спалучаюцца мэтад цэлых словаў і аналітыка-сынтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцыяў па пэдагогіцы на пэдагагічным факультэце ЛДПІ ім. А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувязьзю зь філязофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучаньня ставіў у залежнасьць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досьведу навучэнцаў. У працах па гісторыі пэдагогікі адмысловую ўвагу надаваў разьвіцьцю школьнай адукацыі ў краінах Эўропы і Амэрыкі.
Remove ads
Творы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads