Яўген Капаў

беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўге́н Ка́паў (нар. 30 студзеня 1977 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У Найвышэйшай лізе Беларусі дэбютаваў у 1993 годзе ў складзе магілёўскага «Дняпра». У 1996 годзе абаронца замацаваўся ў асноўным складзе каманды, але ў 1997 годзе, калі «Дняпро» фінішавала на чацьвертным месцы, і ў 1998 годзе, калі магілёўцы сталі чэмпіёнамі краіны, футбаліст меў менш гульнёвага складу. Капаў у чэмпіёнскі сэзон пераважна выходзіў на замену[2]. Гульцом асноўнага складу стаў у 2000 годзе. У 2009 годзе ў складзе каманды, ужо зьяўляючыся капітанам каманды, стаў уладальнікам бронзавых мэдалёў чэмпіянату[2]. «Дняпро» у сэзоне 2010—2011 гадоў няблага згуляў у кваліфікацыі Лігі Эўропы, прайшоўшы альбанскі «Лячы», нарвэскі «Стабэк», остраўскі «Банік», але перашкодай на шляху да групавога этапу стаў гішпанскі «Вільярэал», якому дняпроўцы саступілі ў двух гульнях. Капаў адгуляў усе матчы той эўрапейскай кампаніі, носячы капітанскую повязь. У лістападзе 2012 годзе згуляў разьвітальны матч у складзе каманды, пасьля чаго скончыў гульнёвую кар’еру[3].

Трэнэрская

Пасьля сыходу з футболу ў якасьці гульца, уладкаваўся трэнэрам у структуру «Дняпра». У чэрвені і ліпені 2018 году першы раз выконваў абавязкі галоўнага трэнэра магілёўскага «Дняпра»[4]. У сакавіку 2019 году ўзначаліў дубль «Дняпра»[5]. Пасьля працаваў толькі асыстэнтам галоўнага трэнэра.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads