Яўген Красноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Красноў (нар. 9 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».
Remove ads
Кар’ера
З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасную трохгадовую дамову з магіляўчанамі[4]. У 2018 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у галоўнай камандзе магіляўчанаў 28 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыву» (2:3), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме. 29 верасьня 2018 году згуляў у сваім першым матчы ў Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме ў матчы супраць «Менску» (0:4).
У лютым 2019 году, калі стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клюб, але не падышоў і пазьней далучыўся да «Іслачы»[5]. З гэтым клюбам у сакавіку 2019 году падпісаў трохгадовы кантракт[6]. Спачатку рэгулярна прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часьцей заставаўся на лаўцы запасных. Часам зьяўляўся на полі, а з жніўня 2019 году пачаў выступаць толькі за дубль. У 2020 годзе зноў пачаў прыцягваццца да асноўнай каманды, дзе часьцей выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.
У ліпені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач» і далучыўся да «Віцебску»[7]. У сэзоне 2020 году ў складзе віцебскай каманды зьяўляўся на полі эпізадычна, а ў 2021 годзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[8]. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[9].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads