Яўген Крыжаноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Крыжаноўскі (нар. 6 чэрвеня 1955, Мікалаеў, УССР) — актор і галоўны рэжысэр Менскага тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мікалаеве (УССР). Скончыў школу ў Казельску (РСФСР) у 1972 годзе. Пасьля правалу ў маскоўскія тэатральныя вучэльні год працаваў у Тульскім драматычным тэатры працоўным сцэны. У 1973 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на акторскае аддзяленьне. У 1977 годзе быў прыняты ў трупу Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У 1986 годзе стварыў тэатар сатыры і гумару «Хрыстафор». Згуляў больш за 30 вялікіх і галоўных роляў.
3 кастрычніка 2008 году Яўген Крыжаноўскі прызначаны намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) і кіраўніком кіраваньня агітацыі і прапаганды. Такое рашэньне прынята на пашыраным паседжаньні Вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэту ЛДП.
Remove ads
Фільмы
- 1982 — Купальская ноч — паліцыянт
- 1985 — Ідзі і глядзі
Асабістае жыцьцё
Бацька, Анатоль Іванавіч Крыжаноўскі — вайсковец (цяпер на пэнсіі). Маці, Кацярына Рыгораўна Крыжаноўская — мэдсястра (цяпер на пэнсіі). Тры дачкі: Кацярына, Вера, Жэня.
Бібліяграфія
- «От аншлага до аншлага» (па-беларуску: «Ад аншлага да аншлага»)
Вонкавыя спасылкі
- Пэрсанальны сайт (рас.)
- ТЭАТАР ГУМАРУ «ХРЫСТАФОР» (рас.)
- Біяграфія на сайце kino-teatr.ru (рас.)
- БелаПАН, Сяргей Пульша, Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads