Яўген Прэйгерман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўге́н Леака́рдзевіч Прэ́йгерман (нар. 1986, Віцебск, цяпер Беларусь) — беларускі палітоляг, міжнародны прапагандыст і лябіст рэжыму Лукашэнкі.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. У 2009 г. скончыў Факультэт міжнародных адносін БДУ[2]. У 2006—2007 гг. навучаўся ў Вышэйшай народнай школе г. Карлскруна (Швэцыя), у 2009—2010 гг. — у магістратуры па праграме «Эўрапейская палітыка» ва Ўнівэрсытэце Сасэкса (Вялікая Брытанія).

У студэнцкія часы арганізаваў суполку «Лібэральны клюб», якая пэўны час была блізкая да Аб’яднанае грамадзянскае партыі і Яраслава Раманчука, але пасьля выбараў 2010 году адыйшла ад апазыцыйных колаў[2]. У 2015 годзе «Лібэральны клюб» ператварыўся ў "экспэртную ініцыятыву «Менскі дыялёг», якая ў наступныя гады ператварылася ў міжнародны прапагандысцкі праект рэжыма Лукашэнкі. Суполка выступала арганізатарам аднайменнай канфэрэнцыі па міжнародных адносінах, у якой бралі ўдзел высокапастаўленыя прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку сам Аляксандар Лукашэнка.

9 жніўня 2020 году заявіў наконт беларуска-расейскіх дачыненьняў, што «зьдзелка двухбаковых адносін, якая была заключана ў 2-й палове 1990-х, сябе вычарпала», бо «ніколі раней адносіны Расеі з Захадам не былі настолькі горшыя, чым адносіны Беларусі з Захадам». Прэйгерман удакладніў: «Калі мы актыўна ўключаемся ў працэс процістаяньня паміж Захадам і Расеяй, то проста паводле аб’ектыўнай прычыны — празь невялікі памер нашай краіны і разьмяшчэньне. Многія рэчы будуць адбывацца бяз нашага ведама і згоды. Мы можам стаць ледзь ці не пляцоўкай сутыкненьня. Яшчэ 10 гадоў таму такі аргумэнт здаваўся б неверагодным. Але паводле сытуацыі з Украінай мы ўбачылі, што гэта ня жарты»[3].

Remove ads

Крытыка, прапагандысцкая дзейнасьць

Яўген Прэйгерман неаднаразова абвінавачваўся ў працы на рэжым Лукашэнкі ў якасьці прапагандыста і лябіста[4][5]. У прыватнасьці, палітык Франак Вячорка называў Прэйгермана сябрам «групы падтрымкі Лукашэнкі»[6] і «пратэжэ» лукашэнкаўскага міністра замежных справаў Уладзімера Макея[7]. Са спасылкай на аднакашнікаў Прэйгермана Вячорка заяўляў, што Макей падпісваў таму рэкамэндацыйныя лісты для атрыманьня заходніх стыпэндый[7]. Паводле «Нашай Нівы», стварэньне «Менскага дыялёгу» супала з спробамі рэжыму Лукашэнкі стаць перамоўнай пляцоўкай для Расеі і Ўкраіны на фоне расейска-ўкраінскай вайны, а таксама пашырыць каналы дыялёгу з Эўропай[2]. Форумам апекваліся беларускія ўлады, у той час як ініцыятыва на чале з Прэйгерманам выступала ўсяго толькі фармальным арганізатарам[2]. У сваіх публікацыях Прэйгерман заклікаў міжнародную супольнасьць ігнараваць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі[8].

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г. Прэйгерман выступіў з артыкулам, у якім заклікаў нязгодных з рэжымам Лукашэнкі ўстрымацца ад супрацьстаяньня з уладай[9]. Артыкул выклікаў актыўную адмоўную рэакцыю ў незалежных СМІ[10][11][12][13].

Пасьля выбараў і хвалі тэрору, якая іх суправаджала, ён апраўдваў дзеяньні ўладаў і крытыкаваў дзеяньні нязгодных з рэжымам Лукашэнкі[14]. Займаўся крытыкай увядзеньня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, увязваньнем краінаў Захаду ў дыялёг з афіцыйным Менскам і схіленьнем да саступак рэжыму, прыкрываючыся ў тым ліку пагрозай Расеі[15][16][17].

Рэгулярна выступае ў беларускіх афіцыйных СМІ з апраўданьнем міжнароднай палітыкі рэжыму Лукашэнкі[18][19]. Разам зь іншымі ўдзельнікамі праекту «Менскі дыялёг» (у прыватнасьці, Дзянісам Мельянцовым) займаўся пазыцыянаваньнем лукашэнкаўскай Беларусі як нібыта нэўтральнай пляцоўкі для перамоваў ва ўмовах пагаршэньня стасункаў Расеі і Захаду[20][21].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads