Яўстафі Арлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўстафі Філарэтавіч Арлоўскі (26 красавіка 1862 або 1863, в. Славенск Ашмянскі павет, Віленская губэрня, каля Валожына15 сьнежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і пэдагог.

Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага сьвятара 26 красавіка 1862[1] або 1863 году[2]. Скончыў Літоўскую духоўную сэмінарыю, потым Пецярбурскі гісторыка-філялягічны інстытут (1885). Выкладаў гісторыю ў Гарадзенскай мужчынскай гімназіі. Быў прыхільнікам заходнерусізму.

Дасьледаваў гісторыю Горадні і даказаў яго тоеснасьць зь летапісным Гарадзенам. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права. Аўтар аднаго зь першых дасьледаваньняў гісторыі горада ад заснаваньня да пачатку 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Горадня, 1910). Разам з ідэалягічным перабольшваньнем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай ўваходжаньня Гарадзеншчыны ў склад Расейскай імпэрыі і інш., Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаваньне гістарычнай памяці Горадні. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Юзэф Ядкоўскі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads