Валожын

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Валожын
Remove ads

Вало́жын — места ў Беларусі, на рацэ Валожынцы. Адміністрацыйны цэнтар Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 308 чалавек[2]. Знаходзіцца за 75 км на паўночны захад ад Менску, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда), каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.

Хуткія факты

Валожын — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў, касьцёл Сьвятога Язэпа, капліца і ешыбот, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Валожын утварыўся ад прозьвішча Валога. Такое прозьвішча мог атрымаць чалавек, што наважыўся пасяліцца ў балоцістай мясцовасьці. Тым часам ад тапоніму паходзіць назва ракі Валожынкі[3].

Існуе таксама народнае паданьне, паводле якога назва Валожына мае зьвязак зь перагонам валоў і ўтварылася ад выразу «Валы жэнь!» («жэнь» — значыць гані). Магчыма, паселішча спачатку мела назву Валыжэнь[4].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440-я гады тут гаспадарылі легендарныя князі Валожынскія, у якіх нібыта за ўдзел у змове супраць вялікага князя канфіскавалі Валожын[5]. Каля 1450 году вялікі князь Казімер падараваў Валожын ваяводу віленскаму Я. Манівідавічу, а ў 1484 годзе — князю В. Вярэйскаму. Пад 1492 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы касьцёл[5].

З 1507 году Валожын знаходзіўся ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у Ашмянскі павет Віленскага ваяводзтва. У 1582[5] годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Радзівілаў, а ў 1614 годзе — да Слушкаў.

У 1681 годзе маршалак надворны Ю. Б. Слушка заснаваў у Валожыне касьцёл і кляштар бэрнардынаў, пры якім дзеяла школа. Неўзабаве ў 1683 годзе тут зьявілася праваслаўнае брацтва. З канца XVII ст. мястэчка стала цэнтрам староства.

У 1710 годзе Слушкі збудавалі ў Валожыне царкву. У пачатку XVIII ст. у мястэчку было 107 двароў, 5 вуліцаў (Віленская, Смаргонская, Менская, Крывая, Тыльная); дзеялі 2 касьцёлы і 2 царквы[5]. У 1738 годзе Валожын перайшоў да князёў Чартарыйскіх. На 1790 год тут было 186 двароў[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валожын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. З 1803 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў. У 1806 годзе Ю. Тышкевіч заснаваў тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1806—1892 гадох у Валожыне дзеяла юдэйская духоўная акадэмія (Валожынскі ешыбот), якая стала прататыпам большасьці літвакоўскіх ешыботаў сьвету. Апроч таго, у мястэчку было 2 школы, 3 хрысьціянскія сьвятыні, сынагога, 3 малітоўныя дамы, аптэка, шпіталь, суконная фабрыка.

У Першую сусьветную вайну (1915—1918) Валожын значна пацярпеў, бо празь мястэчка праходзіла лінія фронту. У лютым 1918 году Валожын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валожын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6].

Згодна з Рыскай дамовай 1921 году Валожын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету. У 1929 годе Рада міністраў Польскай Рэспублікі надала паселішчу статус места[7][8] (часам можна сустрэць[9][10] памылковыя зьвесткі, што гэта адбылося толькі ў 1940 годзе), адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — фальварак Бондары і вёскі Кялевічы, Еўлашы, Панізьзе.

У 1939 годзе Валожын увайшоў ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 у Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1803 год — 2446 чал.; 1865 год — 2,5 тыс. чал.; 1887 год — 2446 чал., зь іх 406 праваслаўных, 140 каталікоў, 1900 юдэяў[11]; 1897 год — 4533 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 4070 чал.; 1931 год — 6269 чал.; 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1969 год — 5,8 тыс. чал.[12]; 1992 год — 11,3 тыс. чал.[13]; 1995 год — 11,5 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 11,4 тыс. чал.; 2006 год — 11,3 тыс. чал.; 2007 год — 11,2 тыс. чал.; 2009 год — 10 558 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 10 329 чал.[16]; 2017 год — 10 276 чал.[17]; 2018 год — 10 308 чал.[2]

Адукацыя

У Валожыне працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
1 мая вуліцаНовая Менская вуліца
17 верасьня вуліцаКрывая вуліца
Беларуская вуліцаСадовая вуліца
Кастрычніцкая вуліцаЕўлашоўская вуліца
Дубінская вуліца
Кірава вуліцаБондараўская вуліца
Смаргонская вуліца
Адама Міцкевіча вуліца
Леніна вуліцаНаваградзкая вуліца
Зарэцкая вуліца
Максіма Горкага вуліцаКалёнія вуліца
Някрасава вуліцаБроварная вуліца
Партызанская вуліцаПольная вуліца
Пушкіна вуліцаШапавалаўская вуліца
Палачанская вуліца
Савецкая вуліцаВіленская вуліца
Шчарбіны вуліцаМенская вуліца
Пацарквянская вуліца[18]
Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Валожына ...

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Ешыбот, памятная манэта НББ

Інфраструктура

Працуе Валожынскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Валожын»[19].

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1681—1690)
Remove ads

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads