Яўстах Каятан Сапега
удзельнік паўстаньня 1830—1831 рокаў, эмігрант From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўста́х Каята́н Сапе́га (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860, Парыж) — паўстанец, дзяяч эміграцыі. Кавалер залатога крыжа «Віртуці Мілітары» (лістапад 1831).
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», адзіны сын Францішка (1772—1829), генэрала літоўскай артылерыі, і Пэлягіі Ружы з Патоцкіх (1775—1846). У маладосьці служыў у расейскай кавалерыі. Падарожнічаў па Эўропе, натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі. Па сьмерці бацькі ў 1829 годзе атрымаў вялізныя ўладаньні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод іншага быў апошнім уладальнікаў з Сапегаў славутага Ружанскага палацу, што быў канфіскаваны царскімі расейскімі ўладамі за ўдзел гаспадара ў паўстаньні 1830—1831гг.
Удзельнічаў у вызвольным паўстаньні (1830—1831), быў падпаручнікам у штабе генэрала Я. Скрынецкага. Ахвяраваў на карысьць паўстаньня свой ружанскі маёнтак[3].
Па паразе паўстаньня ў эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго расейскія ўлады вывезьлі ў Санкт-Пецярбург музэйныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў[4].
21 сьнежня 1822 году ажаніўся з Мары Патэн Больд (1795—1824), якая памерла пры родах. У 1842 годзе ажаніўся з Ружай Юліяй, фрэйлінай двара (1829 год), дачкой графа Тадэвуша Антонія Мастоўскага (1766—1842) і Мар’яны з Патоцкіх (1780—1837). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Яўстах Францішак (1836—1909)
- Ганна Марыя (1843—1919), жонка з 1862 году графа Уладзіслава Браніцкага (пам. 1884)
- Ян Павал Аляксандар (1847—1901)
Спачыў на могілках Манмартр у Парыжы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads