Ѱ
архаічная кірылічная літара From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ѱ, ѱ (псі; курсіў: Ѱ ѱ) — архаічная кірылічная літара[1], сёньня ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове[2].
Паходзіць ад грэцкай літары з такой жа назвай (Ψ ψ) і выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Ѱ, як і ейны адпаведнік ў грэцкім альфабэце, пазначала лічбу 700. У глаголіцы падобная літара адсутнічала.
У старабеларускай мове ўжывалася для абазначэньня гуку «пс» амаль выняткова ў словах грэцкага паходжаньня, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжываньне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ альбо нават проста ѱ пад тытлам).
Remove ads
Гісторыя
Згодна з школьнымі правіламі, складзенымі ў XVI—XVII стагодзьдзях, як, напрыклад, у граматыцы Мялеція Сматрыцкага, псі прызначалася для ўжываньня ў словах грэцкага паходжаньня, але зрэдку выкарыстоўвалася для напісаньня родных словаў, як і ўкраінскае ѱы (псы, «сабакі»)[3].
Псі была выключана з расейскай артаграфіі разам з ксі, амэгай і юсам у Грамадзянскім пісьме 1708 году, а таксама выключана зь іншых сьвецкіх моваў. Працягвае ўжывацца ў царкоўнаславянскай мове.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads