Ѳ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ѳ
Remove ads

Ѳ, ѳ (фіта́, царк.-сл. ѳита́; курсіў: Ѳ ѳ) — перадапошняя літара стара- і царкоўнаславянскай кірыліцы, апошняя (пасьля выхаду з ужытку ў канцы XIX стагодзьдзя іжыцы) літара дарэвалюцыйнага расейскага альфабэту. Да 1897 году выкарыстоўвалася ва ўдмурцкім альфабэце.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Паходзіць ад грэцкай літары тэта (Θ θ), якая мае лікавае значэньне — 9. У кірыліцы выглядае як (у некаторых почырках і шрыфтах гарызантальная рыса перасякае авал прыкметна ніжэй за сярэдзіну ці нават тычыцца яго зьнізу, што можа прыводзіць да зьмешваньня гэтай літары з Д). У пачатковай глаголіцы, як мяркуюць, фіта адсутнічала; у пазьнейшай сустракаецца запазычаная ці то непасрэдна з грэцкага, ці то нават з кірыліцы літара (), якая ня мае лічбавага значэньня.

Літара Ѳ пазначала гук, блізкі да ангельскага глухога [θ]. У царкоўнаславенскіх тэкстах украінска-беларускага зводу чыталася як [t], а царкоўнаславенскіх тэкстах расейскага зводу як [f] і прыкладна да сярэдзіны XVII стагодзьдзя выкарысталася як варыянт літары Ф (хверт), безадносна этымалёгіі.

Пазьней розначытаньні паўплывалі на сучаснае адрозьненьне чытаньня словаў у беларускае і расейскае мовах:

Больш інфармацыі Арыґінал, Беларуская мова ...
Remove ads

Алеуцкая мова

Фіта выкарыстоўваецца ў кірылічнай вэрсіі алеуцкага альфабэту, звычайна ў запазычаных словах.

Расейская мова

У першым варыянце расейскага альфабэту Пятра I (1707—1708) літара Ф была выключана, і фіта стала адзіным спосабам адлюстраваньня /f/. Пазьней (1710 год) літара Ф (з такім жа этымалягічным правілам напісаньня Ѳ і Ф) была адноўлена, і абедзьве літары існавалі адначасова да рэформы правапісу 1918 году, калі фіта была ліквідавана й заменена літарай Эф (Ф ф).

Многія грэцкія словы з тэтай былі прыняты ў расейскую мову праз Т замест фіты (пераважна праз лацінскую або іншыя заходнееўрапейскія мовы): театръ (тэатар), теорема (тэарэма), атлетъ (атлет), пантера (пантэра), фталевый (фталевы) і г. д. Часам існавала дваістае напісаньне й вымаўленьне: аѳеизмъ/атеизмъ (атэізм), алгориѳмъ/алгоритмъ (альгарытм), каѳолический/католический (каталіцкі) і інш.; варыянты зь фітай (у сучасным правапісе з Ф) звычайна больш архаічныя ці асаблівыя.

Румынская мова

У румынскай мове Ѳ мае назву тыта й зьяўляецца часткай румынскага кірылічнага альфабэту, які выкарыстоўваўся прыкладна да 1860 году.

Старажытнарасейская й царкоўнаславянская мовы

Традыцыйная расейская назва літары фита́ (ці, у напісаньні да 1918 году, ѳита́). Фіта ў асноўным выкарыстоўвалася для запісу ўласных імёнаў і запазычаных словаў, якія паходзяць з грэцкай мовы або празь яе. Расейцы вымаўлялі гэтыя імёны з гукам /f/ замест /θ/, напрыклад, «Тэадор» вымаўляўся як «Феадор» (цяпер «Фёдор»).

Раньнія тэксты на расейскай мове (і ў расейскай рэдакцыі царкоўнаславянскай) дэманструюць узрастаючую ўзаемазаменнасьць Ѳ і Ф. Некаторыя пісцы аддавалі перавагу адной зь дзьвюх літар і ігнаравалі другую. Існавала артаграфічная сыстэма напісаньня Ѳ у пачатковай пазыцыі й Ф у іншым месцы. Зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя выбар паміж Ѳ і Ф быў адрэгуляваны ў адпаведнасьці з грэцкім паходжаньнем, сыстэмай, якая дагэтуль выкарыстоўваецца ў царкоўнаславянскай артаграфіі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads