06 (альбом)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

06 (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта N.R.M., запісаны ў 2007 годзе.

Хуткія факты Альбом N.R.M., Храналёгія N.R.M. ...

Зьмест

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Удзельнікі

Выданьне

  • «PRO-2-Studio» (Менск, лета-зіма 2006): запіс, міксаваньне
  • Гянадзь Сыракваш: саўндпрадусар
  • Генрык Ліп (Vintage Mastering, Гётэборг, Швэцыя): майстраваньне
  • Алезіс Дземідовіч: дызайн вокладкі, крыжоў і мэдалю
  • Дзяніс Трусіла: кампутарная графіка
  • Ігар Назаранка, Ігар Віркоўскі: паліграфія
  • Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi»: прадусаваньне

Дадатковыя зьвесткі

Шосты студыйны альбом N.R.M. быў запісаны, па словах лідэра гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 году. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай 06. На плытцы зьмешчана 14 рознастылёвых песьняў: ад тыповага «нрмаўскага» гард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну зь песьняў выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песьні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта сьпявае па некалькі радкоў песьні. Акрамя таго, на апошняй песьні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор зь дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісе песьняў выкарыстоўваліся іншыя інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы.

Плытка мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі ўзнагародаў — крыжоў і мэдалю — зробленых па тыпу вайсковых рэгаліяў. Як пазначана на старонках буклета, «усе крыжы і мэдаль зацьверджаныя на адмысловым паседжаньні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 сьнежня 2006 году».

Альбом запісваўся ў Менску на студыі «PRO-2-Studio», а майстэрынгам займаўся швэдзкі спэцыяліст Генрык Ліп з студыі Vintage Mastering у Гётэборгу. Да рэлізу альбому была прысьвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Эўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 траўня 2007 году.

Песьня «Svabody hłytok» ў 2009 годзе трапіла й на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads