1257-ы асобны пантонна-моставы батальён

From Wikipedia, the free encyclopedia

1257-ы асобны пантонна-моставы батальён
Remove ads

1257-ы асобны пантонна-моставы батальён — вайсковая адзінка ў складзе Цэнтральнае групы войскаў (СССР), дысьлякаванай у Чэхаславаччыне.

Thumb
Мост з пантоннага парку, настаўлены 1257-м апамб у раёне Горні Почаплы(cs) — Почэпліцэ(cs) на рацэ Лаба

Мінуўшчына

21 жніўня 1968 року пры выкананьні пацыфікацыі Чэхаславаччыны на яе тэрыторыю ўведзеная 38-я агульнавайсковая армія Прыкарпацкае вайсковае акругі (СССР). У гэтым самым року на аснове 1257-га асобнага інжынэрна-сапэрнага батальёну зь яе складу створаны 1257-ы асобны пантонна-моставы батальён, улучаны ў склад Цэнтральнае групы войскаў. Базіраваўся ў Оламаўцы.

У 1989 року батальён выведзены ў вайсковы гарадок Слабудка Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. Расфармаваны ў 1993.

Remove ads

Камандзіры

  • падпалкоўнік Скрагін А. В. (1974—1979)
  • падпалкоўнік Кочнеў І. І. (1979—1985)
  • падпалкоўнік Забалатны В. А. (1985—1990)
  • маёр Аляксандраў А. В. (1990—1992)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads