20-ы полк лёгкай артылерыі

вайсковае падразьдзяленьне міжваеннай Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

20-ы полк лёгкай артылерыі
Remove ads

20-ы полк лёгкай артыле́рыі (20 пла) — падразьдзяленьне лёгкай артылерыі міжваенная Польшчы.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Мінуўшчына

Полк вядзе свой радавод ад часу вылучэньня з 1-га палку палявой артылерыі (ппа) у Лідзе запасной батарэі, зь якой утвораная запасная батарэя 2-га ппа. Гэтая батарэя была перагрупаваная ў Ваўкавыск. 11 траўня 1920 пачатае стварэньне I і II дывізіёнаў. Для камплектаваньня другога дывізіёну былі ўжытыя дзьве батарэі з Горадні. З увагі на згаршэньне ваеннай сытуацыі запасную батарэю перавялі ў Сахачаў. Тут адбылося пераўзбраеньне батарэяў францускім абсталяваньнем. 1 лістапада 1920 року 2-і ппа быў перайменаваны на 20-ы ппа. III дывізіён у складзе двух батарэяў (7 і 8) пад даводзтвам капітана Адама Эпштайна фармаваўся ў вёсцы Ніжнія Вычэрпы (цяпер раён Чанстаховай).

31 сьнежня 1931 року міністар вайсковых справаў маршалак Юзэф Пілсудзкі перайменаваў 20 ппа на 20 пла[3].

Палкавое сьвята адзначалася 11 траўня, у гадавіну ўтварэньня першых камандаваньня і батарэі палка.

У міжваенны час 20 пла складаўся з чатырох дывізіёнаў. Увесну 1939 року ў пружанскіх кашарах кватаравала палкавое камандаваньне (падпалкоўнік Эдмунд Зымэр) з 1-м намесьнікам — падпалкоўнікам Анастасам Макоўскім, а таксама II і III дывізіёны гаўбіцаў. У Баранавічах кватаравалі I і IV дывізіёны гарматаў пад даводзтвам 2-га намесьніка палка — падпалкоўніка Карноўскага.

У траўні 1939 року II дывізіён палка быў перайменаваны на 59-ы дывізіён лёгкай артылерыі, а ягоная назва перайшла на IV дывізіён[4].

У верасьнёўскай кампаніі 1939 року полк ваяваў у складзе 20-й пяхотнай дывізіі[2]. 1—3 верасьня дапамагаў пяхоце ў бітве пад Млавай. Пры адступленьні 4 верасьня быў разьбіты нямецкім бамбаваньнем. Адноўлены ў раёне цьвердзі Модліна і Яблонны. З ацалелых 17 гарматаў створаныя пяць батарэяў. 14 верасьня 20 пал адступіў да Прагі і браў удзел у абароне Варшавы.

Remove ads

Палкавыя сымбалі

Штандар

27 лістапада 1937 прэзыдэнт Польшчы зацьвердзіў узор штандару для 20 пла[5]. 17 ліпеня 1938 року ў Замасьці маршал Эдвард Сьміглы-Рыдз уручыў штандар камандзіру палка[6].

Памятная адзнака

12 сьнежня 1929 року міністар вайсковых справаў, маршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі зацтвердзіў узор і статут памятнай адзнакі 20 палка палявой артылерыі[7]. Адзнака памерамі 39×39 мм мела форму простага раўнастароньняга крыжа, плечы якога эмаляваныя белага колеру з пазалочанымі краямі. Па цэнтры крыжа накладзеная круглая тарча, эмаляваная зялёным, на якой выяўленыя скрыжаваныя гарматныя ствалы і падпаленая граната, а таксама ўпісаны нумар і ініцыялы „20 P.A.P.” з годам заснаваньня палка „1920”. Тарча абмедзеная чорнай эмаляванай абводкай. Афіцэрская адзнака, дзьвюхчасткавая, выкананая ў тампаку, пазалочаная і эмаляваная. Адзнаку расправацаў Ян Кнэдлер з Варшавы[1]. У 1931 року ініцыялы былі замененыя на „20 PAL”[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads