20-я дывізія пяхоты

вайсковае падразьдзяленьне Другой Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia

20-я дывізія пяхоты
Remove ads

20-я дыві́зія пяхо́ты (20 ДП, па-польску: 20 Dywizja Piechoty) — вайсковая адзінка пяхоты ў Войску Польскім Другой Рэчы Паспалітай. Паўстала ў 1921 року пасьля рэарганізацыі войска Сярэдняй Літвы. У яе склад увайшлі 78-ы (слуцкі) і 79-ы (беластоцкі) пяхотныя палкі 2-й, а таксама 80-ы (наваградзкі) полк 1-й беларуска-літоўскіх дывізіяў.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Склад дывізіі

Арганізацыя ў 1923 року

Да 1 ліпеня 1928 штаб 20 ДП быў пераведзены ў гарнізон Баранавічы.

Увесну 1935 на базе роты, вылучанае са складу 6-ага батальёну сапэраў, быў сфармаваны 20-ы батальён сапэраў, у траўні 1937 пераўтвораны ў Сапэрска-піянэрскі асяродак 20 ДП.

Арганізацыя ў сакавіку 1939 року

Remove ads

Вайсковыя дзеі

Улетку 1939 дывізія была пераведзеная на захад і ўвайшла ў склад Арміі Модлін. Ейнай задачай была абарона часткова ўмацаванае тэрыторыі на поўнач ад Млавы, каля граніцы з Усходняй Прусіяй.

1—3 верасьня 1939 утрымлівала пазыцыі каля Млавы, супрацьстаючы пераўзыходзячым сілам 1-й танкавай дывізіі. Уночы з 3 на 4 верасьня, каб пазьбегнуць акружэньня, атрымала загад на адступленьне і 7 верасьня дасягнула ваколіцаў Плоцку. Рэшткі дывізіі прынялі ўдзел у абароне Варшавы.

Remove ads

Літаратура

  • Tadeusz Jurga. Wojsko Polskie : krótki informator historyczny o Wojsku Polskim w latach II wojny światowej. 7, Regularne jednostki Wojska Polskiego w 1939 : organizacja, działania bojowe, uzbrojenie, metryki związków operacyjnych, dywizji i brygad. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1975.
  • Wyszczelski, Lech. Wojsko Polskie w latach 1918—1921. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2006. — ISBN 83-89729-56-3
  • Jagiełło, Zdzisław. Piechota Wojska Polskiego 1918—1939. — Warszawa: Bellona, 2007. — ISBN 978-83-11-10206-4
  • Księga chwały piechoty / komitet redakcyjny pod przewodnictwem płk. dypl. Bolesława Prugara Ketlinga. — Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 1992 (reprint).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads