25-ы полк вялікапольскіх уланаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
25-ы полк вялікапо́льскіх ула́наў (па-польску: 25 Pułk Ułanów Wielkopolskich) — адзінка кавалерыі Войска Польскага Другой Рэчы Паспалітае і Польскіх узброеных сілаў на Захадзе. Сьвята палку пачаткова адзначалася 17 верасьня, у гадавіну бітвы пад Кляванем 1920 року, з 1933 перанесенае на 19 ліпеня — дзень стварэньня палку.
Remove ads
Фармаваньне палку
У сярэдзіне ліпеня 1920 року на базе запаснага швадрону 15-га палку познанскіх уланаў, запаснага швадрону 16-га палку вялікапольскіх уланаў, запаснога ваеннага швадрону 2-га палку конных стральцоў у Піньчаве, тэлеграфісцкай роты № 7 быў сфармаваны 115-ы полк вялікапольскіх уланаў. Яшчэ адзін швадрон склалі дабраахвотнікі.


Ад 1921 року полк кватараваў у Наваградку, у 1924 пераведзены ў Артылярыйскія кашары пад Пружану. Запасны швадрон быў дысьлякаваны ў Лукаве.
Remove ads
Кашары
Перавод палку ў Пружану быў ўспрыняты ягонымі афіцэрамі як «высылка» за віленскія «свавольствы» падчас разьмяшчэньня ў Наваградку. Зьявіліся адпаведныя гіранічныя частушкі:
Wielkopolskim się mianuje, | Вялікапольскім завецца, |
A w Prużanie pokutuje. | А ў Пружане пакутуе. |
|
|
|
|
W Wilnie pańskim się mianuje, | У Вільні завецца панскім, |
A w Prużanie pokutuje. | А ў Пружане пакутуе. |
Наступная журавейка была створаная ў сувязі з «прадпрымальнай» жонкай камандзіра палку ў дваццатых роках, якая практычна «кіравала» палком:
Dawniej był to pułk bojowy, | Раней быў полк баявы, |
Dziś nim rządzą białogłowy. | Цяпер ім загадвае белагаловы. |
|
|
|
|
Pół czerwony a pół biały, | Паўчырвоны і паўбелы, |
Duża liczba a pułk mały. | Колькасьць вялікая, а полк малы. |
|
|
|
|
У 1932 року полк узначаліў палкоўнік Вітольд Мараўскі, за якім падразьдзяленьне стала лічыцца адной зь лепшых кавалерыйскіх адзінак у Польшчы[1]. Ён стварыў у Кашарах курсы па вывучэньня нямецкае мовы. Пры ягонай падтрымцы зьявіліся крыты манэж і касьцёл, які дагэтуль ладзіў набажэнствы ў былой праваслаўнай царкве. Пасьля пабудовы касьцёлу царкву вярнулі праваслаўным.
Remove ads
Удзел у вайсковых дзеяньнях
Вайна з бальшавікамі

29 ліпеня 1920 року швадроны 115-га палку ўланаў (які налічваў 473 шаблі) былі перадысьлякаваныя на лінію фронту, дзе супрацьстаялі коннаму корпусу Гай-хана ў абароне пераправаў на Нарве пад Навагродам і Ломжай. 8 жніўня полк увайшоў у склад 8-й кавалерыйскай брыгады. Браў удзел у наступе на Цеханаў, а пасьля ва ўзяцьці Млавы. Пазьней удзельнічаў у баёх з коннай арміяй Будзённага. Полк заняў Марозавічы, а 17 верасьня здабыў Клявань. Баявы шлях скончыў у кастрычніку 1920 року ўдзелам у паходзе на Корасьцень.
Абарончая вайна 1939 року
23 сакавіка 1939 полк быў прыведзены ў баявую гатоўнасьць і выступіў у заходнім кірунку.
У часе абарончай вайны полк ваяваў у складзе Наваградзкай брыгады кавалерыі. 23 верасьня 1939 удзельнічаў у бітве пад Краснобрадам, дзе, нягледзячы на вялікія страты і гібель камандуючага 1 швадрону паручніка Тадэвуша Гярлецкага, дасягнуў вялікага посьпеху, заняўшы места і захапіўшы ў палон штаб нямецкае 8-й дывізіі пяхоты.
Скончыў вайсковыя дзеяньні ў раёне Владыпалю 27 верасьня 1939, невялічкія групы перайшлі на тэрыторыю Вугоршчыны.
Польскія ўзброеныя сілы на Захадзе
5 студзеня 1945 року полк быў створаны ў Малье (Італія) як 25-ы танкава-маторны полк вялікапольскіх уланаў у складзе 5-е Крэсавай дывізіі пяхоты, аднак не пасьпеў паўдзельнічаць ні ў водным баі і быў фармальна распушчаны 5 траўня 1947.
Сымбалі

Штандар
Штандар быў уфундаваны афіцэрамі і ўручаны палку кіроўцам Акругі №3 генэралам дывізіі Юльюшам Мальчэўскім 29 красавіка 1923 року ў Наваградку. Дрэўца да штандару, аздобленае арлом, падараваў былы камандзір палкоўнік Эразм Стаблеўскі. Пасьля разьбіцьця палку савецкімі войскамі ў 1939 року штандар быў закапаны ў лесе каля Волі-Судкоўскай(uk).
Значык
Пачаткова Міністэрства вайсковых справаў зацьвердзіла імянныя памятныя жэтоны памерам 4×3 см, якія пасіліся на ланцужку па левым баку пад ордэнамі. На жэтоне быў выяўлены белы эмаляваны мальтанскі крыж, надпіс 115 полк уланаў, званьне, імя носьбіта і назвы бітваў, праведзеных палком у 1920 року.
23 лістапада 1922 року быў зацьверджаны значык палку ў выглядзе срэбнага арла, які трымае ў лапах латунную тарчу з выявай мальтанскага крыжа, пакрытага белай эмальлю. Тарчу аточвае вянок з дубовага лісьця, абвіты эмаляванай стужкай палкавых колераў (белага, блакітнага і чырвонага). Унізе ажурны ініцыял U. На рэвэрсе значыку выяўленыя званьне, імя носьбіта і нумар. Памеры: 40×30 мм[2].
Колеры
Бела-пунсовы сьцяжок зь сіняй палоскай. Выкарыстоўваўся да 1927.
Бела-пунсовы сьцяжок з блакітнай палоскай[3]. Колеры сьцяжку адпавядалі колерам 15-га палку познанскіх уланаў, а палоска азначала ўдзел у фармаваньні палку кадравае адзінкі 16-га палку ўланаў.
Чырвоная паласа на фуражку[4].
Цёмна-гранатавыя штаны з пунсовымі лямпасамі і пунсовай выпусткай.
Сьцяжок кіраўніцтва палку ў 1939.
Remove ads
Памяць
- Імя 25-га палку вялікапольскіх уланаў носяць Аб’яднаньне пачатковых школ у Краснобрадзе, Расточанская конная прыродаахоўная варта і Таварыства «Ўланская сям’я».
- Стылізаваныя выявы ўланаў і палкавой адзнакі знаходзяцца на авэрсе 7 і 70 краснобрадзкіх дукатаў, выдадзеных да 70-й гадавіны атакі палку пад Краснобрадам.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads