30-я асобная мэханізаваная брыгада (Украіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
30-я асобная мэханізаваная брыгада імя князя Канстантына Астроскага[a] (30 амбр, в/ч А0409) — фармаваньне мэханізаваных войскаў у складзе Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны. Паводле арганізацыйна-штатнай структуры ўваходзіць у склад апэратыўнага камандаваньня «Поўнач».
Падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны брыгада ў 2014 годзе вяла цяжкія баявыя дзеяньні.
23 сакавіка 2015 году званьне Герой Украіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» прысвоена камандзіру мэханізаванага батальёну 30-й асобнай мэханізаванай брыгады падпалкоўніку Сяргею Сабко[2] і камандзіру мэханізаванай роты мэханізаванага батальёну старэйшаму лейтэнанту Ўладзімеру Грынюку[3].
З 2018 году брыгада носіць імя князя Канстантына Астроскага — гетмана Вялікага Княства Літоўскага, які на чале 30-тысячнага войска ліцьвінаў атрымаў пераканаўчую перамогу над войскам маскавітаў колькасьцю 80 тысячаў.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Іншая форма напісаньня: «30-я асобная мэханізаваная брыгада імя князя Канстанціна Астроскага»[1]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads