Узброеныя сілы Ўкраіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Узброеныя сілы Ўкраіны
Remove ads

Узбро́еныя сі́лы Ўкраі́ны — вайсковае фармаваньне, на якое, у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Украіны, ускладаюцца абарона Ўкраіны, абарона яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці[1].

Хуткія факты Дата заснаваньня, У сучасным выглядзе з ...

Узброеныя сілы Ўкраіны забясьпечваюць стрымліваньне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і адпор ёй, ахову паветранай прасторы дзяржавы і падводнай прасторы ў межах тэрытарыяльнаых водаў Украіны. Злучэньні, вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны ў адпаведнасьці з законам, у межах, вызначаных указамі Прэзыдэнта Ўкраіны (якія зацьвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны) могуць прыцягвацца да ажыцьцяўленьня мераў прававога рэжыму ваеннага і надзвычайнага становішча, узмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і выключнай (марской) эканамічнай зоны, кантынэнтальнага шэльфу Ўкраіны і іх прававога афармленьня, ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага тыпу, прадастаўленьня ваеннай дапамогі іншым дзяржавам, а таксама ўдзелу ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве і міжнародных міратворчых апэрацыях на падставе міжнародных дамоваў Украіны ў парадку і на ўмовах, вызначаных заканадаўствам Украіны.

Remove ads

Структура

Ваеннае кіраваньне Ўзброенымі сіламі ажыцьцяўляе Генэральны штаб. Арганізацыйна Ўзброеныя сілы Ўкраіны складаюцца з органаў ваеннага кіраваньня, аб’яднаньняў; злучэньняў, вайсковых частак, вайсковых навучальных установаў ды іншых установаў і арганізацыяў.

На сёньняшні час да складу УС Украіны адносяцца:

Remove ads

Мінуўшчына

На чэрвень 2013 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны налічвалі 180 тыс. вайскоўцаў[2]. 1 траўня 2014 году выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў падпісаў Указ «Аб мерах па павышэньні абараназдольнасьці дзяржавы», якім аднавіў заклік у войска для маладзёнаў у веку ад 18 да 25 гадоў. Папярэдні заклік правялі ў кастрычніку 2013 году, пасьля якога зь 2014 году яго спынілі з намерам цалкам перайсьці да камплектаваньня вайскоўцамі паводле кантракту. Аднова закліку тлумачылася непрыхаванай агрэсіяй Расеі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, што выяўлялася ў захопе шляхоў зносінаў і вайсковых часьцей, вайсковага кіраваньня і органаў дзяржаўнай улады[3].

4 кастрычніка 2018 году Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясеньні зьмяненьняў у статуты Узброеных Сіл Украіны». На афіцыйным узроўні зацьверджана новае прывітаньне ва ўкраінскай арміі, якое было прэзэнтавана падчас параду на Дзень незалежнасьці ў Кіеве: «Слава Ўкраіне» — «Героям Слава». Таксама дакумэнт уносіць зьмены ў статуты ВСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads