4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага
Remove ads

4-ы полк пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага — коннае падразьдзяленьне войска Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду Рэчы Паспалітай, сфармаваны ў 1733 годзе з татарскіх харугваў ваяводы кіеўскага і палявога гетмана кароннага Андрэя Патоцкага; далучыўся да саксонскіх войскаў, але з 1764 году быў на службе войска Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...

Разьмяшчэньне: Камянец Літоўскі (17821787), Барысаў (1790).

Жаўнеры 4-га палку бралі ўдзел у бітвах Сямігадовай вайны. Таксама ваявалі ў часе барскай канфэдэрацыі і расейска-польскай вайны 1792 году. Ваявалі пад Сьвержанем (10 чэрвеня 1792), Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня 1794), Ізабэлінам (7 ліпеня 1794), Мсьцібавам 10 ліпеня 1794), Берасьцем Літоўскім (23 ліпеня 1794), Дэрэчынам (1794), Мацеявічамі (10 кастрычніка 1794) і Прагай (4 лістапада 1794).

Remove ads

Палкоўнікі

  • Сыхадзінскі (1733),
  • генэрал-маёр Чумбай Мурза Рудніцкі (1754),
  • генэрал-маёр Юзэф Беляк (17 красавіка 1764, пам. 1794)
  • Мустафа Ахматовіч (1794).

Літаратура

  • Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads