6-я армія (Вэрмахт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусьветнай вайне.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Remove ads

Баявы шлях

Падчас Другой сусьветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 году і ўдзельнічала ў францускай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцьці Парыжу) пад камандаваньнем Вальтэра фон Райхэнаў, затым у кампаніі ва Ўкраіне ўлетку 1941 году, пад камандаваньнем Паўлюса ў Сталінградзкай бітве. 2 лютага 1943 году была зьнішчана ў Сталінградзкім катле. Ізноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, з армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты (зь верасьня 1943 — генэрал-палкоўніка) Холідта. 8 траўня 1945 году ў Аўстрыі армія здалася ў амэрыканскі палон.

Remove ads

Колькасьць арміі ў Сталінградзе

Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасьці арміі ў Сталінградзкай бітве. Важнасьць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэньне агульнае колькасьці нямецкіх сілаў у бітве, і, такім чынам, суадносіны сілаў у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасьці вайскоўцаў VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакумэнты вайсковых архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізіяў. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, зьмяніла яе колькасьць. Усяго да 19 лістапада 1942 году ў ёй было 20 дывізіяў.

Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфармавана дывізія «Фон Штумпфэльд», набраная з расейскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1] (аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацьвярджаецца, Ганс Дэр у кнізе «Паход на Сталінград», сьцьвярджае, што баявая група «Фон Штумпфэльд» у сьнежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр)[2][3].

Remove ads

Часьці арміі

Сьпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):

VIII Армейскі корпус

  • 76-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Карл Родэнбург (камандуючыя дадзены на 19.11.1942)
  • 113-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Ганс Фрыдрых Сыкст фон Арнім

XI Армейскі корпус
Камандзір: Генэрал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Гроскурт

  • 44-я пяхотная дывізія (аўстрыйская) — генэрал-лейтэнант Дэбой
  • 376-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Даніэльс
  • 384-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Габленц

XIV танкавы корпус
Камандзіры:

Генэрал пяхоты Густаў фон Вітэрсгэйм
Генэрал-палкоўнік Ханс Хубэ
Генэрал-лейтэнант Гельмут Шлемэр

Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Тунэрт

LI Армейскі корпус

  • 71-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант фон Хартман. Пасьля сьмерці Хартмана з 26.01.1943 г. — Фрыц Роскэ, былы камандзір J.R.194, генэрал-маёр, камандуючы паўднёваю групоўкаю нямецкіх войскаў у Сталінградзе.
  • 79-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Швэрын
  • 94-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Пфэйфэр
  • 100-я егерская дывізія (акрамя штатных 54-го, 83-го і 227-го пяхотных палкоў, 369-го харвацкага пяхотнага палку) — генэрал-лейтэнант Занэ
  • 295-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр доктар Корфэс
  • 305-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр Штэйнмэтц
  • 389-я пяхотная дывізія — генэрал-маёр Магнус
  • 14-я танкавая дывізія — генэрал-маёр Лятман
  • 24-я танкавая дывізія — генэрал-лейтэнант фон Ленскі

IV Армейскі корпус

  • 29-я мотапяхотная дывізія — генэрал-маёр Лейзэр
  • 297-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Пфэфэр
  • 371-я пяхотная дывізія — генэрал-лейтэнант Штэмпэль[4]

Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.

2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, зь якіх 86 000 загінула ў палоне.

Remove ads

Новае фармаваньне

6-я армія была зноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, на аснове армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты Холідта.

Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:

  • 24-ы танкавы корпус
  • 17-ы армейскі корпус
  • 29-ы армейскі корпус
  • корпус «Міт»

Камандуючыя 6-й арміяю (другое фармаваньне):

  • з 6 сакавіка 1943 — генэрал пяхоты Холідт
  • з 8 красавіка 1944 — генэрал артылерыі дэ Ангеліс
  • з 17 ліпеня 1944 — генэрал артылерыі Фрэтэр-Піка
  • з 23 сьнежня 1944 — генэрал танкавых войскаў Бальк
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads