Сталінградзкая бітва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сталінгра́дзкая бі́тва — бітва паміж войскамі СССР, з аднаго боку, і войскамі нацыскай Нямеччыны, Румыніі, Італіі, Вугоршчыны, Славаччыны, зь іншага, у хадзе нямецка-савецкай вайны. Бітва была адной з найважнейшых падзеяў Другой сусьветнай вайны і разам з бітвай на Курскай дузе была пераломным момантам у хадзе ваенных дзеяньняў, пасьля якіх нямецкія войскі згубілі стратэгічную ініцыятыву. Бітва ўключала ў сябе спробу вэрмахта захапіць левабярэжжа Волгі ў раёне Сталінграда (сучасны Валгаград) і сам горад, супрацьстаяньне ў горадзе, і контрнаступленьне Чырвонай арміі (апэрацыя «Ўран»), у выніку якога 6-я армія вэрмахта і іншыя сілы саюзьнікаў Нямеччыны ўнутры і вакол гораду былі акружаныя і часткова зьнішчаныя, сумарныя страты абодвух бакоў у гэтай бітве перавышаюць два мільёны чалавек. Дзяржавы Восі згубілі вялікую колькасьць людзей і ўзбраеньня і ў наступстве не былі здольныя цалкам аправіцца ад паразы.

Хуткія факты Сталінградзкая бітва, Дата: ...

Для Савецкага Саюзу, які таксама панёс вялікія страты ў хадзе бітвы, перамога ў Сталінградзе адзначыла пачатак вызваленьня краіны, а таксама акупаваных тэрыторыяй Эўропы, што прывяло да канчатковага паражэньня нацыскай Нямеччыны ў 1945 годзе.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads