AKB48

From Wikipedia, the free encyclopedia

AKB48
Remove ads

AKB48 (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп. э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з гораду Токіё. Яна была заснавана вядомым паэтам-сьпеўнікам і прадусарам Ясусі Акімото[1][2][3], які зьяўляецца аўтарам тэкстаў усіх іх песень.

Хуткія факты Гады, Краіна ...

AKB48 названая ў гонар такійскага кварталу Акіхабара, які для сьцісласьці называюць проста «Акіба». У Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіну Don Quijote, разьмешчаны ўласны тэатар групы[4].

AKB48 была створана на базе гэтага тэатру ў 2005 годзе. Ідэя Акімото складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатар і ўбачыць сваіх куміраў[1][2]. Група й цяпер выступае там амаль кожны дзень[3], але зараз жадаючых пайсьці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі празь лятарэю.

AKB48 занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «самая шматлікая поп-група» ў сьвеце[5][6]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: Team A, Team K, Team B й Team 4, і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасьня 2011 году)[7].

Папулярнасьць групы ў Японіі дасягнула фэномэнальных вышынь. Апошнія дзесяць сынглаў AKB48 дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Орыкон[8], прычым два іх сынгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[9], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 году[10], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сынгл да гэтага ў Японіі ня прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе AKB48 гэта ўдалося ўжо двойчы[11].

Remove ads

Склад

Team A

(«Каманда А» (Ті:м Эй, па-японску: チームA, Ці:му Э:))

Team K

(«Каманда К» (Ті:м Кэй, па-японску: チームK, Ці:му Кэ:))

Team B

(«Каманда B» (Ті:м Бі:, па-японску: チームB, Ці:му Бі:))

Team 4

(«Каманда 4» (Ті:м Фо:, па-японску: チーム4, Ці:му Фо:))

Remove ads

Дыскаграфія

Сынглы

Больш інфармацыі Год, № ...

* Хіт-парад Billboard Japan Hot 100 выходзіць з лютага 2008 году, RIAJ Digital Track Chart выходзіць з красавіка 2009 году.
** у 2010 годзе

Remove ads

Альбомы

Студыйныя альбомы

Больш інфармацыі Год, № ...

* перавыданьне 2010 году

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads