Abrocomidae

From Wikipedia, the free encyclopedia

Abrocomidae
Remove ads

Abrocomidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 2 сучасныя роды і 10 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць Анды Паўднёвай Амэрыкі ад поўдня Пэру праз Балівію да паўночы Чылі і паўночнага захаду Аргентыны. Асяроддзем пражываньня ёсьць горныя раёны на вышыні да 5000 метраў над узроўнем мора. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Члены гэтага сямейства — сярэдняга памеру з даўжынёй цела 150–250 мм. Яны маюць цела, падобнае на пацука, з доўгім завостраным носам, вялікімі круглявымі вушамі і вялікімі вачыма. Канечнасьці кароткія і маюць кароткія не моцныя пазногці. Хвост карацей галавы і цела, цыліндрычны і добра валасаты. Валасяны полаг доўгі, густы, мяккі. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20, зубоў[3][2].

Гэтыя траваедныя грызуны вывучаны слаба. Яны здаюцца каланіяльнымі, начныя, добра лазяць, прытулку шукаюць пад камянямі або сярод іх, або ў тунэлях пад камянямі або хмызьняком.[3][2].

Remove ads

Сыстэматыка

Сямейства Abrocomidae

  • род Abrocoma — віды A. bennettii, A. boliviensis, A. budini, A. cinerea, A. famatina, A. schistacea, A. uspallata, A. vaccarum
  • род Cuscomys — віды C. ashaninka, C. oblativus
  • Protabrocoma — від †Protabrocoma antigua

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads