Believe (песьня Дзімы Білана)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Believe (па-беларуску: Павер) — песьня, якая прынесла перамогу Дзіму Білану 24 траўня 2008 году на міжнародным конкурсе «Эўрабачаньне-2008» у Бялградзе (Сэрбія). Песьня заняла 1 месца з 272 баламі ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Першы раз песьня была выкананая 9 сакавіка падчас расейскага адборачнага туру Эўрабачаньня. Па выніках галасаваньня тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права ізноў прасьпяваць кампазыцыю «Believe» ў фінальным туры конкурсу «Эўрабачаньне-2008», які мінуў 24 траўня ў Бялградзе.

Хуткія факты Самотнік Дзімы Білана, Выдадзены ...
Remove ads

Гісторыя

9 сакавіка кампазыцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у этэры канала «Расея». Па выніках аб’яднанага галасаваньня журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым этэры тэлеканала, Дзіма Білан зь песьняй «Believe» набраў 54 балы, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Білан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расею на міжнародным конкурсе «Эўрабачаньне».

Remove ads

Сынгл

У 2008 годзе выйшаў сынгл Дзімы Білана «Believe», на якім, акрамя ангельскай вэрсіі, прысутнічае вэрсія на гішпанскай мове (Creer), вэрсія на расейскай мове (Усё ў тваіх руках) і караоке вэрсія.

Зьмест

Thumb
Эўрабачаньне-2008: Эдвін Мартан, Дзіма Білан, Яўген Плюшчанка зь песьняй «Believe»

Расейская вэрсія сынгла

  1. Believe (радыё-вэрсія)
  2. Believe (са скрыпкай)
  3. Believe (караоке, са скрыпкай)
  4. Believe — «Усё ў тваіх руках» (расейская вэрсія)
  5. Believe (расейская вэрсія, караоке)
  6. Believe (відэакліп)
  7. Як раней 2.0
  8. Як раней 2.0 (караоке)
  9. Фотасэсія
  10. Dima’s biography (біяграфія Дзімы Білана, на ангельскай)
  11. Believe ДзіБілан — Плюшавы

Вэрсія для Нямеччыны

  1. Believe (вэрсія для «Эўрабачаньня»)
  2. Believe (радыё-вэрсія)
  3. Believe (расейская вэрсія)
  4. Believe (відэакліп)

Вэрсія для Бэльгіі

  1. Believe (радыё-вэрсія) — 3:17
  2. Believe (расейская вэрсія) — 3:17
  3. Believe (гішпанская вэрсія) — 3:17
  4. Believe (відэакліп) — 4:03

Чарты

Больш інфармацыі чарты на 2008 год, пазыцыя ...
Папярэднік
Марыя Шэрыфавіч
«Molitva»
Пераможца «Эўрабачаньня»
2008
Наступнік
Аляксандар Рыбак
«Fairytale»
Папярэднік
Serebro
«Song #1»
Песьня ад Расеі на «Эўрабачаньні»
2008
Наступнік
Анастасія Прыходзька
«Мамо»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads