Boulder Dash

кампутарная гульня 1984 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Boulder Dash
Remove ads

Boulder Dash (па-японску: バルダーダッシュ; з анг. — «час раскідаць камяні») — сэрыя аркадна-ламанінавых гульняў. Першая гульня сэрыі распрацаваная Пэтэрам Ліепам і Крысам Грэем і выдадзеная ў 1984 року First Star Software першапачаткова для 8-бітных кампутараў Atari[1]. Пазьней гульні сэрыі былі партаваныя на Apple II, MSX, ZX Spectrum, Commodore 64, ColecoVision, NES, BBC Micro, Acorn Electron, PC, Amstrad CPC, Amiga і іншыя плятформы.

Хуткія факты Дата выпуску, Жанр ...

Галоўны пэрсанаж гульні па імені Ракфорд павінен за пэўны час выбрацца зь пячораў, зьбіраючы каштоўныя камяні і ўхіляючыся ад розных небясьпекаў, такіх як жывыя стварэньні, падаючыя валуны, падземныя выбухі, безвыходныя тупікі.

Remove ads

Выданьні

  • Boulder Dash (1984, First Star Software) — арыгінальная вэрсія. Плятформы: Amstrad CPC, Apple II, Atari 800, Atari ST, BBC Micro, ColecoVision, Commodore 64, Acorn Electron, Game Boy, iPhone, MSX, NES, PC-88, PC Booter, Wii, ZX Spectrum.
  • Boulder Dash II, на некаторых плятформах Rockford’s Revenge (1985, Electronic Arts).
  • Super Boulder Dash (1986, Electronic Arts) — пакет, які ўлучае дзьве першыя гульні.
  • Boulder Dash 3 (1986). Манахромная графіка і блага прапрацаваныя ўзроўні зьняславілі гэтую частку[2].
  • Boulder Dash Construction Kit (1987, Epyx), таксама Boulder Dash IV. Рэдактар узроўняў для Boulder Dash.
  • Rockford: The Arcade Game (1987, First Star Software). Плятформы: Amiga, Amstrad CPC, Atari 800, Atari ST, Commodore 64, DOS, ZX Spectrum.
  • Boulder Dash Part 2 (1990)[2].
  • Boulder Dash EX (2002 — Game Boy Advance).
  • Boulder Dash Xmas 2002 Edition (2002 — PC)[2].
  • GemJam Gold (2003 — PC).
  • Boulder Dash — Treasure Pleasure (2003 — PC)[2].
  • Boulder Dash: Rocks! (2007 — PSP, DS, iOS)[2].
  • Boulder Dash Vol. 1 (2009 — iPhone/iPod touch).
  • Boulder Dash Vol. 2 (2010 — iPhone/iPod touch/iPad).
  • Boulder Dash XL (2011 — Xbox Live Arcade, PC[3]; 2012 — iPhone/iPod touch/iPad).
  • Boulder Dash-XL 3D (2012 — Nintendo 3DS). 3D-вэрсія.
Remove ads

Успрыняцьце

У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 9-е месца па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[4].

У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 18-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[5].

Порт гульні на Game Boy атрымаў адзнаку 90% ад часопісу «Mean Machines», які ахарактарызаваў яе як «адну з найлепшых гульняў, створаных калі-небудзь» і зазначыў набліжанасьць да арыгінальнае вэрсіі для Commodore 64[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads